Начка Гінівілавіч

дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

Начка Гінівілавіч (у каталіцтве Пётар; ? — па 1455) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста берасьцейскі (1433—1446), намесьнік віцебскі (1452), кашталян троцкі (1452—1455). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Даліва».

Начка Гінівілавіч
лац. Načka Giniviłavič / Hiniviłavič

Герб «Даліва»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1455
Бацькі Гінівіл
Жонка Ганна Багдана
Дзеці Андрэй, Міхал, Якуб, Ян, Мікалай

Магчыма, меў уладаньні каля Жосьля, таксама меў дом у Вільні. Ад вялікіх князёў атрымаў шматлікія маёнткі на Падляшшы.

Асноўныя артыкулы: Наць і Гінівіл (імя)

Ната, пазьней Нат (Nato, Nath) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -нат- (імя ліцьвінаў Натар; германскае імя Nater) паходзіць ад старагерманскага naþ 'міласьць'[2].

Формы імя ў гістарычных крыніцах: cum Naczkone[3], Naczko[4], Naczkonem[5] (2 кастрычніка 1413 году); Naczkonis Ginywilowicz (1 верасьня 1431 году)[6]; Naczus Gynivilowicz (15 кастрычніка 1432 году)[7]; Naczkonis Gynivilowicz Brestensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[8]; Naczkone Capitaneo Brestensis (1441 год)[9]; Petrus Nacz, Onacz(ko), Наць Кгинивилович[10].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гінівіла, старосты троцкага. Быў у сваяцтве зь Пятром Лелюшам.

Быў старостам берасьцейскім у 1433—1446 гадох, намесьнікам віцебскім у 1452 годзе, кашталянам троцкім у 1452—1455 гадох. Існуюць зьвесткі пра тое, што за Вітаўтам і Жыгімонтам Кейстутавічам быў старостам дарагічынскім. У 1440 годзе падтрымаў Міхала Жыгімонтавіча. У 1446 і 1453 гадох браў удзел у пасольствах у Польшчу.

У шлюбе з Ганнай Багданай, дачкой Карэйвы, меў сыноў Андрэя, Міхала, Якуба, Яна і Мікалая.

Фундаваў касьцёл у Жосьлях[11].

Мова і культура

рэдагаваць
Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Да акту Троцкай уніі (1433 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[12][13]:

НАЧКА КГЕВИЛОВ[И]ЧА П[Е]Ч[А]ТЬ
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1154.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  3. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  4. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  5. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
  6. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  7. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  9. ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 10.
  10. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 237.
  11. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 238.
  12. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 91.
  13. ^ Лихачёв Н. П. Материалы для истории Византийской и русской сфрагистики // Труды музея палеографии. Ч. 2. — Л, 1930. С. 239.

Літаратура

рэдагаваць