Вельмі прыемна, што вы да нас далучыліся! --Rydel 17:16, 29 Oct 2004 (UTC)

Імя Прозвішча

рэдагаваць

Калі ласка, выкарыстоўвайце фармат Імя Прозвішча для артыкулаў пра людзей. І ў тэксьце таксама: лягчэй прачытаць (і больш звыкла) Сымон Будны, а не Будны, Сымон. Тым болей, што артыкулы Францішак Багушэвіч і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ужо існуюць.

Замест артыкулаў-сьпісаў лепей рабіць катэгорыі.

EugeneZelenko 15:17, 30 Oct 2004 (UTC)

Ага. Я таксама ёй ужо сказаў наконт фармату назваў. Дык што, нехта зробіць move i redirect? --Rydel 15:39, 30 Oct 2004 (UTC)

Мне здаецца, што невялічкая работа над памылкамі Kipryda не перашкодзіць :-). Тым болей, што пра якасьць нельга забывацца ў пагоні за колькасьцю... --EugeneZelenko 02:01, 31 Oct 2004 (UTC)

так, сапраўды, памылкі павыпраўляць мне не зашкодзіць

наконт напісаньня імёнаў. калі ўсе прытрымліваюцца думкі, што пісаць трэба імя прозьвішча, то я буду так рабіць. проста для мяне прозьвішча, імя больш стандартны для энцыкляпэдыі фармат.

а як рабіць катэгорыі замест сьпісаў, я поста ня ведаю(

Катэгорыі

рэдагаваць

Катэгорыі розьняцца ад простых артыкулаў тым, што перад іх назвай ідзе ключавое слова, напрыклад, Category:Беларускія_літаратары

Каб дадаць нейкі артыкул да катэгорыі, трэба ў артыкуле паставіць наступную спасылку, напрыклад: [[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]. Тады артыкул дадаецца ў катэгорыю аўтаматычна.

Для таго, каб артыкул уваходзіў пад адрознай назвай у катэгорыю трэба напісаць, напрыклад: [[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Караткевіч, Уладзімір]]

Тады хаця сам артыкул завецца Уладзімір Караткевіч, ён будзе занесены ў катэгорыю пад літарай К (глядзі Беларускія_літаратары) і будзе адпаведна адлюстраваны ў сьпісе.

--Red_Winged_Duck 13:20, 1 Nov 2004 (UTC)

Калі ласка, у размовах карыстайцеся подпісам ~~~~, каб было бачна, хто і што казаў. Кнопка Your signature with timestamp дадае гэтыя сымбалі аўтаматычна. --EugeneZelenko 15:02, 1 Nov 2004 (UTC)

Трэба трошкі падвучыцца

рэдагаваць

Калі ласка, не спрабуйце адразу дадаць шмат артыкулаў. Для пачатку дастаткова 2-3, на якіх і падвучыцца фарматаваньню, правілам афармленьня і г.д. Зьмест Вашых артыкулаў вельмі добры, але афармленьне патрабуе шмат ня вельмі цікавай мэханічнай працы, якой хтосьці павінен займацца. Вельмі пажадана, каб гэтым хтосьці быў(ла) аўтар(ка).

Вельмі рэкамэндую паглядзець у якасьці падручніка ангельскую вэрсію.

EugeneZelenko 15:02, 1 Nov 2004 (UTC)

я разумею

рэдагаваць

дзякуй, за тлумачэньне пра катэгорыі, цяпер буду ведаць і, спадзяюся, ўжываць

я думаю, што менавіта я і буду рабіць тую мэханічную працу--kipryda 15:52, 1 Nov 2004 (UTC)

выдаленьне артыкулаў

рэдагаваць

таксама буду ўдзячная, калі патлумачыце, як выдаляць артыкулы, бо зразумела, што зьмена назвы тут не дапамагае.--kipryda 17:14, 1 Nov 2004 (UTC)

Правы на выдаленьне старонак маюць толькі адміністратар(кі) - каб вандалы не нарабілі вялікай шкоды. Простыя ўдзельнікі(цы) павінны дадаваць у пачатак артыкула наступны шаблён: {{ВыдаліцьТамуШто|Прычына}} (напрыклад: {{ВыдаліцьТамуШто|Памылка ў назьве}}). Артыкул дадаецца ў катэгорыю Кандыдатуры на выдаленьне, якую чысьцяць адміністратары(кі).
Артыкулы з назвай у фармаце Прозвішча, Імя я ўжо выдаліў.
Дарэчы, калі будзе час/жаданьне, напішыце артыкул Вікіпэдыя:Як выдаляць артыкулы (я - дрэнны пісьменьнік :-).
EugeneZelenko 05:34, 2 Nov 2004 (UTC)

парайце, як назваць

рэдагаваць

называць артыкул пра касьцюшку: Тадэвуш Касьцюшка ці Андрэй Тадэвуш Бенавентура Касьцюшка?

Лепей Тадэвуш Касьцюшка. У артыкуле, вядома, трэба указаць поўнае імя. Для дадатковай інфармацыі, структуры, ідэяў і г.д. - гл. en:Tadeusz Kosciuszko, pl:Tadeusz Kościuszko. --EugeneZelenko 05:34, 2 Nov 2004 (UTC)

хачу напісаць пра Лідчыну ў паўстаньні 1863 г. - ня ведаю, якім чынам назваць і куды паставіць--kipryda 00:00, 2 Nov 2004 (UTC)

Загаловак артыкула

рэдагаваць

Калі няцяжка, рабіце гэтакім:

Гу́зікаў Міхал Іо́сіфавіч (14 верасьня 180627 кастрычніка 1837) — беларускі музыка, вынаходнік ксыляфону.

Wiki:

'''Гу́зікаў Міхал Іо́сіфавіч''' ([[14 верасьня]] [[1806]] – [[27 кастрычніка]] [[1837]]) — беларускі музыка, вынаходнік [[Ксыляфон|ксыляфону]].

дзе (прабачце, без прагала перад ; ):

  • &#769 ; - націск
  • &ndash ; - працяжнік сярэдняй даўжыні — паміж датамі.
  • &mdash ; - доўгі працяжнік — замест слова "гэта" ці ў сярэдзіне сказа.

(для тых, хто на ўіндаўзе) можна націснуць Alt трымаць яе (адной рукой) і потым лічбы: 0150 ці 0151 і адпусьціць Alt. атрымаем адпаведна: – ці — --ŹmiŁa 07:54, 2 Nov 2004 (UTC)

Можа давайце зробім такі "бокс" на старонцы рэдагаваньня з дапаможнымі спэц.сымбалямі - напрыклад, як гэта робіцца ў нямецкай, польскай і іншых Вікіпэдыях? --Rydel 11:52, 2 Nov 2004 (UTC)

няправільная пастаноўка :)) трэба казаць так: а вось я зрабіў як у нямецкай, ... хто жадае - карыстайцеся, хто можа - паляпшайце.
я дык ня ведаю, як такая прыбамбасіна робіцца, трэба неяк уставіць каманды кшталту: <a href="javascript:insertTags('ü','','')">ü</a>, але як, дзе і куды? ну, адміны, дапамагайця! :)) --ŹmiŁa 13:12, 2 Nov 2004 (UTC)
Каб гэта зрабіць, дастаткова паглядзець і ўзяць за прыклад польскую вэрсыю, а потым зрабіць тое ж самае ў MediaWiki:Copyrightwarning, але справа ў тым, што зрабіць гэта могуць толькі Спэцыяльныя:Listadmins --Red_Winged_Duck 12:10, 4 Nov 2004 (UTC)

Пазьбягайце скарачэньняў

рэдагаваць

асабліва ў назвах артыкулаў

Катэгорыя Выбітныя асобы Беларусі

рэдагаваць

Ня трэба кожнага літаратара ўключаць у катэгорыю Выбітныя асобы Беларусі. Дастаткова катэгорыю Беларускія літаратары ўключыць туды цалкам.

выпадковая старонка

рэдагаваць

калі абіраеш "выпадковую старонку", то часьцей за ўсё вылядае спасылка на год ці дату. такіх артыкулаў большасьць на вікі?--kipryda 22:14, 16 Nov 2004 (UTC)

Паспрабаваў дзеля цікавасьці. У мяне з 20 спробаў 12 разоў выскачылі або дата або год. 60%. Мо сапраўды недзе так і ёсьць на дадзены момант. --Rydel 22:34, 16 Nov 2004 (UTC)

па-мойму, ці то на нямецкай, ці то на польскай вікі ёсьць поўны сьпіс артыкулаў, здаецца, па альфабэце. можа, і нам варта было б такое зрабіць? ці гэта непатрэбна?--195.50.4.172 16:37, 18 Nov 2004 (UTC)

http://be.wikipedia.org/w/wiki.phtml?title=Special:Allpages&from=A (толькі ня ведаю, наколькі апэратыўна гэта абнаўляецца - напрыклад, бачу там старонкі, якія я сёньня выдаляў) --Rydel 17:09, 18 Nov 2004 (UTC)

але як пабачыць сьпіс артыкулаў, калі ня ведаць тую спасылку, што ты напісаў? як з галоўнай старонкі вікі знайсьці той сьпіс? бо я спрабавала і не знайшла. ці то дрэнна спрабавала, ці то сапраўды гэта цяжка--kipryda 12:22, 19 Nov 2004 (UTC)

Дарэчы, я ня ведаю, наколькі правільна працуе гэтая старонка (напрыклад, і ды ґ няправільна адсартаваныя, і зусім няма старонак зь лічбамі, напрыклад, гадоў).
З личбамі наступны адрас: http://be.wikipedia.org/w/wiki.phtml?title=Special:Allpages&from=0 --EugeneZelenko 14:51, 19 Nov 2004 (UTC)

А дабраўся я да гэнай старонкі так: Клікнуў на лінк Спэцыяльныя старонкі (мэню зьлева, у самым нізе), потым у сьпісе выбраў All Pages (але сама All Pages чамусьці не працуе, за тое ўнутры быў гэны лінк).

Праблема хіба ў тым (наколькі я разумею), што па меры росту Вікіпэдыі такая старонка будзе жэрці ўсё больш і больш рэсурсаў, і таму, напрыклад, у англамоўнай Вікіпэдыі яе наагул адключылі. Значыць, наколькі я разумею, гэта робіць яшчэ больш важнымі катэґорыі. Трэба вельмі добра прадумваць структуру катэґорыяў, каб яны пакрывалі ўвесь зьмест Вікіпэдыі. І яшчэ,Спэцыяльныя старонкі ўтрымвае іншыя цікавыя лінкі. Напрыклад, orphan pages - гэта старонкі, на якія не спасылаюцца ніякія іншыя старонкі. А таксама ёсьць "супрацьлеглы" сьпіс (most wanted) "самых патрэбных" старонак. Гэта старонкі, на якія ёсьць найбольш "чырвоных спасылак".

Кароткае апісаньне зьменаў

рэдагаваць

Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды дадавайце «Кароткае апісаньне зьменаў» у адпаведным радку. --EugeneZelenko 15:12, 3 Dec 2004 (UTC)

Па матывах 3 сьнежня... Калі ласка, прачытайце User talk:Forion#Interwikis.

Калі будзе час і (галоўнае :-) жаданьне, зрабіце артыкул Вікіпэдыя:Як спасылацца на іншамоўныя артыкулы (ці мо прапануеце лепшую назву). Думаю, што новыя ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць вельмі ўдзячныя за гэта.

EugeneZelenko 02:31, 9 Dec 2004 (UTC)

Я зрабіў ВКЛ, БНР, РБ, БДУ, ЗША - іх таксама магчыма ўжываць для спасылак. --EugeneZelenko 02:31, 9 Dec 2004 (UTC)

дзе старонкі?

рэдагаваць

сёньня ўжо тры рады натыкнулася на словы "Зараз тэкст на гэтай старонцы адсутнічае. Вы можаце пашукаць гэтую назву ў іншых старонках альбо рэдагаваць гэтую старонку" датычна артыкулаў, якія глядзела літаральна паўгадзіны таму. з чым гэта зьвязанае?--kipryda 09:36, 17.верасьня.2006 (UTC)

А якія артыкулы? Паспрабую паўтарыць. --EugeneZelenko 14:29, 17.верасьня.2006 (UTC)