Ксыляфон (цымбалкі) — традыцыйны беларускі музычны інструмэнт з групы пэркусійных, якія праўдападобна выводзяцца з Інданэзіі (Нэтл 1956, ст. 98).

Складваецца з драўляных ліштваў, рознай даўжыні, па якіх удараецца плястыкавым, драўляным, альбо гумовым малаточкам. Кожная ліштва настроеная на адмысловы тон храматычнай шкалы. Расклад ліштваў падобны на расклад клявіятуры піяніна альбо кіборда.

Ксыляфон прыбыў у сярэднявечнай Эўропы з Азіі, а нечуваную папулярнасьць здабыў у XIX стагодзьдзі дзякуючы кампазыцыям Каміль Сант-Сэёнс, які на пастаянна ўвёў гэты інструмант у сымфанічны аркестар. Выдатным віртуозам ксыляфона быў у XIX ст. Міхал Гузікаў народжаны ў Шклове ў Беларусі.

Ксыляфон мае сьвятлейшы тон чым ягоная кузынка марымба і мае меншыя гукавыя магчымасьці. Сучасныя ксыляфоны пад ліштвамі маюць рэзанатарныя трубкі. У сучасных ксыляфонах ліштвы кладзецца ў чатырох раўналеглых радах, а іхная колькасьць сягае пяцідзесяці; найчасьцей сустракаецца танальная расьцяжнасьць g1-g4 альбо c2-c5.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Nettl, Bruno (1956). Music in Primitive Culture. Harvard University Press.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ксыляфонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў