Infoliokrat
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
—zedlik 14:09, 3 студзеня 2009 (UTC)
Спасылка на верш П'яны карабель / Le bateau ivre
рэдагавацьНа старонцы Арцюр Рэмбо спасылка на верш П'яны карабель / Le bateau ivre вядзе на старонку аўтарызацыі. Імаверна, спасылка няправільная. Выпраўце, калі ласка. —zedlik 14:15, 3 студзеня 2009 (UTC) Ужо, мабыць, выпраўлена. Дзякую аўтара заўвагі.
Растлумачце, калі ласка, які сэнс вось у гэтым вашым допісу [1] менавіта на пазначанай старонцы? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 09:08, 11 лютага 2010 (UTC)
- Сэнс у гэтым допісу бачыўся ў кволай абгрунтаваннасцi выдалення звестак аб тым, што першадрукар Маскоўскi нарадзiўся ў тутэйшай вёсцы. (Прычым у гiсторыi старонкi было пазначана- маўляў i таму, што "не на русском языке"). У першую чаргу гэта тычылася рускай часткi Вiкiпедыi. Мабыць i тут (больш дасведчаным чым я, на гэтай старонцы) варта удакладніць, дзе нарадзіўся слынны першадрукар.93.85.25.85 22:26, 11 лютага 2010 (UTC)
- Розныя моўныя разьдзелы Вікіпэдыі (рускі, ангельскі, беларускі і г.д.) амаль што поўнасьцю незалежныя адзін ад другога. Канечне, яны кіруюцца адной радай, нейкімі нешматлікімі асноватворнымі правіламі, але ў астатнім амаль не ўплываюць адзін на другі. Таму беларуская суполка не абавязкова прытрымліваецца тых жа поглядаў, што і руская. Па-другое, старонка Бярозаўскага раёну неяк зусім не пасуе гэтай мэце. Лепш было б зрабіць гэта на старонцы, прысьвечанай самой вёсцы, ці самому Федаровічу (зьвязаць яго з пэўным артыкулам, абмеркаваньнем, а не падвесіць у паветры). І па-трэцяе, рабіце допіс такім чынам, каб іншым было зразумела, што Вы хочаце сказаць. Пазначаны ж допіс выглядае як нейкі незразумелы ўзяты аднекуль кавалак тэксту. Такім чынам, будзьце ласкавы, альбо перакрэсьліце гэты допіс з пазнакай, што памыліліся, альбо перанясіце допіс ў больш пасуючае для гэтага месца і дадайце зразумелы камэнтар, калі ўсё ж лічыце яго вартым. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 06:48, 12 лютага 2010 (UTC)
Заўвага вельмi слушная, станоўчая. Цалкам спадзяюся на ваша меркаванне. А цi цiкавiць вас http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Сыстэма_зьлічэньня (адзiнкавая сiстэма злiчэння для ўсiх, нават дробавых лiкаў? або зваротны фактэрыял?)
- Не, не цікавіць :)
- Але, да нашых «кароваў». Вы, відаць, пакуль шмат чаго не разумееце: [2]. Па-першае, адно з асноўных пагадненьняў, пра якое напісана ў шапцы гэтай старонцы - падпісвайцеся ў канцы вашых допісаў на старонках абмеркаваньняў! Па-другое, папярэдне праглядвайце што атрымаецца пасьля Вашага допісу перад захоўваньнем зьменаў (кнопка «Праглядзець» правей ад кнопкі «Захаваць старонку»), а то гэты Ваш допіс атрымаўся ў выглядзе сыходнага коду праграмы. Па-трэцяе, нат калі і пасьпяшаліся, і захавалі допіс з памылкай - не палянуйцеся адразу ж выправіць памылку. Чацьвёртае, калі пачынаеце старонку абмеркаваньня, ці калі робіце допіс, які ня тычыцца папярэдніх допісаў, дадавайце тэму (загаловак) свайму допісу. Пятае, пачытайце хаця б троху існыя дапаможнікі, правілы, рэкамэндацыі, пасачыце за дзеямі іншых, больш вопытных удзельнікаў. Мне, напрыклад, так і не стала больш зразумелая Ваша карэкціроўка ў Абмеркаваньне:Бярозаўскі раён. Тэкст, які там зьмешчаны, па-першае не мае наўпроставага дачыненьня да старонкі, па-другое нейкі вельмі дзіўны. Ён так бы мовіць выглядае як вельмі нядбайная зацемка. Такое можна зьмяшчаць у сваім папяровым сшытку, прысьвечаным Вікіпэдыі, у сваёй «уласнай» прасторы ў Вікіпэдыі, напрыклад Удзельнік:Infoliokrat/Пясочніца ці Удзельнік:Infoliokrat/Зацемкі, альбо на крайні выпадак у адпаведным праекце ці на старонцы, якая наўпрост адносіцца да тэмы, але ў гэтым выпадку з вельмі падрабязным тлумачэньнем і ня так ужо нядбайна, а больш асэнсавана. Ну і ў любы момант можаце пытацца ў іншых як і што, ці праз асабістую перапіску, ці праз форум. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 10:07, 12 лютага 2010 (UTC)
==Абмеркаваньне: Гутаркі ўдзельніка Infoliokrat== 178.120.57.44 20:01, 14 верасьня 2020 (+03) Дзякую за пясочнiцу i зацемкi? Крышачку захапiўся i зноўку не ўсё выправiў. Цалкам спадзяюся на ваша меркаванне i скасаванне непатрэбнага. А цi цiкавiць вас не Сыстэма_зьлічэньня (адзiнкавая сiстэма злiчэння для ўсiх, нават дробавых лiкаў?), а магчымая IKC або IKS– Iнфолiякратная карцiна сусвету http://infolio.at.tut.by/IKS_iks.htm Пасля скасавання at.tut.by гл. http://archive.is/73Lqv З павагай да неабыякавых 178.120.57.44 19:59, 14 верасьня 2020 (+03)
- Вось, зараз зусім іншая справа. Усё роўна ня цалкам выдатна, на мой погляд, але хаця нейкая структура і асэнсаваньне, каторае ўжо дае права на жыцьцё (існаваньне) гэтага допісу. Прабачце, калі пісаў папярэдне занадта рэзка.
- У якасьці дапамогі глядзіце: Дапамога:Зьмест, Вікіпэдыя:Памятка, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Правілы, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Рэкамэндацыі, як альтэрнатыву можаце паглядзець рускі варыянт дапамогі ru:Википедия:Справка.
- --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:27, 15 лютага 2010 (UTC)