Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Ліцьвін 19:37, 10 кастрычніка 2008 (UTC)

Удзельнік з Ізраілю

рэдагаваць

У Вікіпэдыі ёсьць шаблён:Удзельнік/З Ізраілю. --Ліцьвін 15:15, 6 студзеня 2009 (UTC)

Дзякуй за параду наконт шаблёнаў! Al.Neuland
Карыстайцеся і іншымі шаблёнамі   --Ліцьвін 14:24, 7 студзеня 2009 (UTC)

Жыды-Габрэі

рэдагаваць

Ня трэба так адразу не параіўшыся мяняць. Прыміце ўдзел у абмеркаваньні Абмеркаваньне:Габрэі, паспрабуйце пераканаць у слушнасьці, таго, што габрэі гэта сучасная назва... --Ruslan Raviaka 20:25, 17 жніўня 2010 (UTC)

1. Артыкул аб гэтым народзе ў беларускамоўнай Вікіпэдыі мае назву "Габрэі".
2. Большасьць сайтаў і пэрыядычных выданьняў на "тарашкевіцы" выкарыстаюць слова "габрэі". -- Al.Neuland 18:23, 18 жніўня 2010 (UTC)
Прыміце ўдзел у абмеркаваньні, бо артыкул габрэі будзе пераносіцца. --Ruslan Raviaka 18:41, 18 жніўня 2010 (UTC)
Будзеце скасоўваць мае праўкі толькі пасьля таго, як перанясіце артыкул "Габрэі". -- Al.Neuland 19:36, 18 жніўня 2010 (UTC)
Яшчэ раз прашу прыняць удзел у Абмеркаваньне:Габрэі, і давядзіце сваю правату... Ці вы думаеце, што тут кожны як хоча, так і робіць... за гэта вельмі проста атрымаць блакіроўку ІЗ-адрэсы... Чаму вы лічыце, што большасьць сайтаў карыстаецца словам габрэй, а не жыд? У мяне мажліва іншыя падлікі, і выхаваўся я сярод жывой гутарковай мовы... Але на знос галавы не лячу... --Ruslan Raviaka 19:39, 18 жніўня 2010 (UTC)

Дарэчы, спадар з Ізраэлю, мажліва дапаможа ў працы над артыкуламі? Жыды ў Баранавічах і Баранавіцкае гета, можа ў вас тамака больш інфармацыі...--Ruslan Raviaka 19:00, 19 жніўня 2010 (UTC)

Я пастараюся. -- Al.Neuland 19:22, 19 жніўня 2010 (UTC)

Зьмен лексыкі

рэдагаваць

Вітаю. Дзякуй за ваш унёсак, але калі ласка, спыніце зьмяненьне лексыкі з «жыдоў» на «габрэяў», асабліва калі існуе непаразуменьне зь іншымі ўдзельнікамі. На цяперашні момант няма відавочных падставаў для гэтай зьмены, бо слова «жыды» зьяўляецца традыцыйным для беларускай мовы, прысутнічае ў слоўніках і мае ўсе падставы да ўжываньня. Да таго ж пытаньне першаснай назвы гэтага народу ў Вікіпэдыі пакуль адкрытае. Таму я папрасіў бы вас далучыцца да абмеркаваньня назвы ў Абмеркаваньне:Габрэі, ня ўносіць далейшых зьменаў на гэтай глебе і ўстрымацца ад вайны рэдагаваньняў, пакуль у гэтым пытаньні ня будзе выпрацаваны кансэнсус. Дзякуй. —zedlik 20:53, 18 жніўня 2010 (UTC)

Назвы геаграфічных аб’ектаў у родным склоне

рэдагаваць

Згодна з падручнікам назвы геаграфічных аб’ектаў мужчныскага роду ў родным склоне маюць канчатак -у, таму вашыя выпраўленьні Нёману на Нёмана і падобныя не зьяўляюцца правільнымі. --Red_Winged_Duck 17:34, 30 верасьня 2010 (EEST)Адказаць

Паважаны калеґа! Назоўнікі, якія абазначаюць астранамічныя назвы, геаграфічныя назвы і агульныя назвы населеных пунктаў, у родным склоне адзіночнага ліку мужчныскага роду маюць канчатак -а (-я) : Юпітэра, Сірыуса, Жлобіна, Нёмана, Буга, горада, пасёлка, але: Далёкага Ўсходу, Паўднёвага Захаду (мікрараён у Менску). У выпадку з геаграфічнымі назвамі магчымыя тры варыянты: 1) канчатак -а(-я): з Барысава, з Кракава, з Магілёва, зь Міра, з Кіева; 2) ужываюцца абодва варыянты: зь Нясьвіжа, зь Нясьвіжу, з Бэрліну, з Бэрліна, з Парыжу, з Парыжа; 3) канчатак -у(-ю): зь Менску, з Полацку, з Слуцку, з Смаленску, з Клецку, з Крыму, з Дону, з Дунаю, з Рыму, з Мадрыду, зь Лёндану. Al.Neuland 22:38, 1 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць
А прывядзіце, калі ласка, крыніцу, бо тут істотная розьніца для наркамаўкі і тарашкевіцы. Гэты падручнік складзены з улікам патрабаваньняў клясычнага правапісу. --Red_Winged_Duck 23:43, 1 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць
Нёман Нёмана і Нёмна (Арфаграфічны слоўнік "Нашай Нівы" [1]).Al.Neuland 22:43, 1 кастрычніка 2010 (EEST)Адказаць