Густынскі летапіс
Густынскі альбо Густыньскі летапіс — летапісны звод, створаны на ўкраінскіх землях ў XVI — XVII стагодзьдзі. Названы па Густынскім манастары на Палтаўшчыне. Сярод крыніцаў, як лічыцца, — Іпацьеўскі летапіс і Васкрасенскі летапіс.
Густынскі летапіс | |
Жанр: | летапіс |
---|---|
Мова арыгіналу: | стараўкраінская мова |
Год напісаньня: | ХVІІ ст. |
Публікацыя: | XVII стагодзьдзе |
Гісторыя
рэдагавацьАрыгінал Густынскага летапісу не захаваўся. Аўтарства і час напісаньня дакладна неўстаноўленыя. Адзін з дасьледчыкаў летапісу А. Яршоў выказаў думку, што летапіс склаў у 1623—1627 гг. культурны і царкоўны дзеяч Захарыя Капысьценскі. Захаваўся сьпіс, перапісаны ў 1670 годзе гіераманахам Густынскага манастыра Міхаілам Ласіцкім.
Зьмест
рэдагавацьУ прадмове да Густынскага летапісу перапісчык падкрэслівае значэньне для чалавека гістарычных традыцыяў яго народу, заклікае распаўсюджваць гістарычныя веды. Найбольш вядомыя сьпісы XVII ст.: Густынскі, Мгарскі й Архіўскі. Першая частка летапісу блізкая паводле зьместу да Іпацьеўскага летапісу, 2-я (самастойная) частка, якая ахоплівае падзеі 1300—1597 гг., адрозьніваецца кароткасьцю[1].
Летапіс утрымлівае выкладанне ўсходнеславянскай гісторыі з часоў Кіеўскай Русі да 1597 года ўключна і мае назву «Кройники». Аўтар карыстаўся старажытнарускімі, польскімі, літоўскімі, бізантыйскімі й іншымі вядомымі яму летапісамі і хронікамі, зрабіўшы на палях спасылкі на крыніцы, зь якіх ён узяў фактычны матэрыял. Летапіс напісаны мовай, блізкай да тагачасных жывых усходнеславянскіх гаворак. Апісаньне раньніх падзеяў адзначана недакладнасьцямі і скажэньнямі; у гістарыяграфіі гэтая частка летапісу характарызуецца як «няпэўная паводле крыніцаў кампіляцыя»[2] й «даволі позьняя кампіляцыя з прэтэнзiямi на вучонасьць»[3].
Аднак Густынскі летапіс не зьяўляецца простай кампіляцыяй з розных крыніцаў. Гэта арыгінальная гістарычная праца пра старажытнарускую гісторыю, палітыку Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы й Асманскай імпэрыі, пра рабаўніцкія напады крымскіх татараў і туркаў на ўсходнеславянскія землі.
Заканчваецца Густынскі летапіс трыма самастойнымі часткамі: «Аб пачатку казакоў», «Аб укараненьні новага календара», «Аб пачатку уніі». У апошнім разьдзеле летапісец гнеўна крытыкуе вярхі праваслаўнага духавенства за тое, што яны заключылі з Ватыканам Берасьцейскую царкоўную унію у 1596 годзе. Аўтар рашуча асуджае захопніцкую палітыку польскае шляхты і выступае супраць ворагаў сваёй Айчыны.
Друкаваныя выданьні
рэдагавацьВыдаваўся ў 1843 годзе ў дадатку да Іпацьеўскага летапісу і ў 2003 годзе Інстытутам расейскай літаратуры (Пушкінскі Дом) Расейскай акадэміі навук у Пецярбурскім выдавецкім доме «Дмитрий Буланин» у томе 40 Поўнага збору рускіх летапісаў[4].
Некаторыя цытаты
рэдагавацьСлова «Ўкраіна» згадваецца толькі ў двух фрагмэнтах у архаічнай форме «Ўкрайна»:
О началѣ козаковъ. В лѣто 7024. 1516… В сие лѣто начашася на Украйнѣ козаки, о них же откуду и како начало свое прияша нѣчто речемъ «Аще и от начала своего сей нашъ народ руский бранми всегда употребляшеся… якоже в семъ лѣтописци естъ видѣти, донелѣ же през Батиа, татарского царя, иже землю нашу Рускую пусту сотвори, а народ нашъ умали и смири…» (л.164 об.)
— Заўвагі да выданьня т. 40 «Полное собрание русских летописей»
Жигмонтъ король… посла Прецлава Лянцкорунского на Украйну собрати люду и такожде Татаром пакостити. (л.165.)
— Заўвагі да выданьня т. 40 «Полное собрание русских летописей»
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Исторические источники XVII века
- ^ А. Е. Пресняков. Лекции по русской истории, том 1. ГСЭИ, 1938. Стр. 94.
- ^ Византийский временник. 1953. Стр. 213.
- ^ Полное собрание русских летописей: Том 40. Густынская летопись. — СПб.: Дмитрий Буланин, 2003. (в пер.)
Літаратура
рэдагаваць- Полное собрание русских летописей. Т. 2. СПб., 1843.
- Полное собрание русских летописей: Том 40. Густынская летопись / Подг. текста Ю. В. Анхимюка, С. В. Завадской и др.; Ред. тома: В. А. Кучкин (отв. ред.), Л. Л. Муравьёва, А. М. Панченко(†). — СПб.: Дмитрий Буланин, 2003. — 202 с. — ISBN 5-86007-200-7
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Густынскі летапіс на сайце Электроннай энцыкляпэдыі «Вялікага Княства Літоўскага»
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |