Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музэй

музэй у вёсцы Гудзевічы (Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь)

Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музэй — музэй у вёсцы Гудзевічы (Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць).

Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музэй
Месцазнаходжаньне ГудзевічыБеларусь
Адрас Гарадзенская вобласьць, Мастоўскі раён, Гудзевічы, 231626
Велічыня калекцыі 13 395
Плошча экспазыцыі 729
Створаны 2 лютага 1968 г.
Геаграфічныя каардынаты 53°22′15″ пн. ш. 24°10′29″ у. д. / 53.37083° пн. ш. 24.17472° у. д. / 53.37083; 24.17472Каардынаты: 53°22′15″ пн. ш. 24°10′29″ у. д. / 53.37083° пн. ш. 24.17472° у. д. / 53.37083; 24.17472
Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музэй на мапе Беларусі
Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музэй
Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музэй
Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музэй
Афіцыйны сайт

Гісторыя рэдагаваць

 

Створаны на базе школьнага літаратурна-краязнаўчага музэю, які ў сваю чаргу стварыў былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алесь Белакоз. Школьны музэй прыняў сваіх першых наведвальнікаў 2 лютага 1968 году. Яго адкрыцьцё было прымеркаванае да 130-годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага. Першыя экспанаты датуюцца 1965 годам.

Школьнікі пад кіраўніцтвам Белакоза пачалі пісаць лісты пісьменьнікам, мастакам, дзеячам навукі і культуры з просьбай даслаць выказваньні пра беларускую мову, чарнавік ці рукапіс свайго твора, кнігу з аўтографам і інш. Гэткім чынам назьбіралася шмат матэрыялаў і быў адчынены школьны літаратурна-краязнаўчы музэй. Спачатку музэй знаходзіўся толькі ў адным пакоі (цяпер гэта 1-ая літаратурная заля).

У 1981 годзе была пабудаваная новая двухпавярховая школа. Тады пад музэй аддалі будынак старой школы, які разьмясьціў чатыры экспазыцыйныя залі і калідор. Адчынены ў 1984 годзе.

Яшчэ ў 1980 годзе калгас дапамог перавезьці зь вёскі Семярэнкі да музэю хатку, пабудаваную напрыканцы XVIII стагодзьдзя. Першая экскурсія ў ёй была праведзеная 6 студзеня 1981 году. Пазьней, у 1995 годзе, калгас дапамог перавесьці да хаткі сьвіронак (таксама зь вёскі Семярэнкі).

У 1990 годзе загадам Гарадзенскага ўпраўленьня культуры № 10 ад 12.02.1990 г. на падставе пастановы Мастоўскага раённага савету народных дэпутатаў № 269 ад 17.01.1990 г. музэй атрымаў дзяржаўны статус.

Тады ж пад музэй быў перададзены 2-гі школьны будынак, дзе ў гэты ж год была адчыненая заля «Народная мэдыцына», праект якой зрабіў мастак Алесь Ступень. У гэтым жа будынку ў 1990 годзе былі аформленыя дзьве залі «Лёну і народнага ткацтва», што маюць унікальную калекцыю падвойных дываноў. У 1991 годзе два асобныя музэйныя будынкі злучыліся трэцім. Паступова і тут адчыніліся экспазыцыйныя залі. У 1997 годзе была зроблена заля «Гісторыя Гудзевічаў у дакумэнтах і фотаздымках». Заля «Гудзевічы ў мастацтве» і выставачная заля прынялі наведвальнікаў адпаведна ў 2000 і 2001 гадох. У 2002 годзе адчынілася заля «Практычнага ткацтва», дзе разьмясьціліся трое дзеючых вялікіх кроснаў, на якіх супрацоўніцы музэю ткуць падвойныя дываны, посьцілкі, абрусы, ручнікі, сурвэткі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць