Губерня
вёска ў Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Губе́рня[1] — вёска ў Антопальскім сельсавеце Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Губерня | |
трансьліт. Hubiernia | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Дарагічынскі |
Сельсавет: | Антопальскі |
Насельніцтва: | 520 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1644 |
Паштовы індэкс: | 225850 |
СААТА: | 1220802019 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°11′42″ пн. ш. 24°47′17″ у. д. / 52.195° пн. ш. 24.78806° у. д.Каардынаты: 52°11′42″ пн. ш. 24°47′17″ у. д. / 52.195° пн. ш. 24.78806° у. д. |
± Губерня |
Гісторыя
рэдагаваць17 верасьня 2013 году Антопальскі пасялковы савет, у склад якога ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 520 чалавек
- 1999 год — 504 чалавекі
Асобы
рэдагавацьУ маёнтку Губэрня Кобрынскага павету жыў Аляксандар Юльян Міцкевіч — родны брат паэта Адама Міцкевіча. Былы прафэсар рымскага права Харкаўскага ўнівэрсытэту Аляксандар Міцкевіч пасьля выхаду ў адстаўку каля 1859 году набыў на Палесьсі маёнтак Губэрня і пераехаў жыць сюды разам з сваёй жонкай Тэрэзай і двума дзецьмі Францішкам і Марыяй. У Губэрні ён напісаў свае творы «Энцыкляпэдыя права» і «Курс рымскага права» (ня выдадзены). У 1863 годзе ён дапамагаў паўстанцам атраду Рамуальда Траўгута.[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 112
- ^ Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Дзяніс Жыхавец. Касцюшкі, Міцкевічы, Траўгуты…