Грумбіне́нты[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.

Грумбіненты
трансьліт. Hrumbinienty
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сьвірскі
Насельніцтва: 19 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222387
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°56′21.01″ пн. ш. 26°24′2.02″ у. д. / 54.9391694° пн. ш. 26.4005611° у. д. / 54.9391694; 26.4005611Каардынаты: 54°56′21.01″ пн. ш. 26°24′2.02″ у. д. / 54.9391694° пн. ш. 26.4005611° у. д. / 54.9391694; 26.4005611
Грумбіненты на мапе Беларусі ±
Грумбіненты
Грумбіненты
Грумбіненты
Грумбіненты
Грумбіненты
Грумбіненты

Гісторыя

рэдагаваць

У 1847 годзе вёска маёнтку Альшэва Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, валоданьне памешчыка С. Хамінскага, 10 двароў, 81 жыхар. У 1868 годзе вёска Сьвянцянскага павету, 120 жыхароў. У 1904 годзе у вёсцы 182 жыхароў, у 1907 годзе — 138 жыхароў.

З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 Маладэчанскай абласьцей, з 16.07.1954 г. у Сьвірскім, з 05.08.1954 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне. C 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым Савеце.

У 1949 годзе арганізаваны калгас імя Варашылава. З 1964 вёска ў складзе саўгасу «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгасу «Канстанцінава».

У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Барысы ўвайшлі ў склад Сьвірскага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1960 год — 160 жыхароў
  • 1997 год — 19 двароў, 34 жыхары
  • 2009 год — 19 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. "Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці" Архівавана 11 снежня 2013.  (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі