Гран-пры Японіі

этап чэмпіянату Формулы-1

Гран-пры́ Япо́ніі (па-японску: 日本グランプリ — Ніхон-гуранпуры) — гонка Формулы-1 у Японіі, якое ладзіцца з 1976 року. Доўгі час (да 1999 року) было адзіным Гран-пры ў Азіі.

Гран-пры Японіі
Судзука
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 48
Першая гонка 1963
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр (6)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Вялікабрытаніі Макларэн (9)
Траса
Працягласьць кола 5,807 км
Працягласьць гонкі 307,471 км
Колькасьць колаў 53
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
  • Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн
  • Рэд Бул-Хонда
  • 1:34,183
Вонкавыя спасылкі

Першыя два Гран-пры (19761977) адбыліся на хуткаснай трасе Фудзі, пасьля чаго Японія зьнікла з раскладу, вярнуўшыся ў 1987 року ўжо на новую трасу ў Судзуцы. Дадаткова ў 1994—1995 роках у Японіі ладзіліся Гран-пры Ціхага акіяну на трасе ў Акаяме. У 2007 року Гран-пры Японіі вярнулася на трасу Фудзі, але з 2009 зноўку ладзіцца на Судзуцы.

Мінуўшчына рэдагаваць

Гонкі спартовых аўтамабіляў(d) Гран-пры Японіі на трасе ў Судзуцы ўпершыню адбыліся у траўні 1963 року. З 1965 Гран-пры перанесенае на Фудзі. Акрамя спартовых аўтамабіляў, тут адбываліся таксама гонкі Формулы-2 і Кан-Ам(d). У 1974 з трасы выдалілі небясьпечны паварот Даіці, дзе ня раз адбываліся катастрофы.

У 1976 року ўпершыню на трасе Фудзі правялі Гран-пры Формулы-1. У наступным годзе пасьля сутыкненьня Жыля Вільнёва з Роні Пэтэрсанам загінулі двое гледачоў. Пасьля гэтага Фудзі доўга не выкарыстоўвалася для гонак, ды і Гран-пры Японіі было скасаванае.

У 1987 Формула-1 вярнулася ў Японію на перабудаваную трасу ў Судзуцы. Гэта адзіная траса ў календары формульных гонак, якая мае канфігурацыю «восемкі»; вылучаецца таксама хуткасьцю і патрабавальнасьцю да кіраваньня.

У тыя часы Гран-пры Японіі ладзілася напрыканцы сэзону, у верасьні-кастрычніку, таму ў 1987—1991 роках рэгулярна станавілася вырашальнай для чэмпіёнства гонкай. Толькі ў 1992 гэтая заканамернасьць перарвалася, бо Найджэл Мэнсэл ужо забясьпечыў сабе перамогу раней. Адгэтуль чэмпіёнства вырашалася ў Японіі яшчэ некалькі разоў.

З 2007 року Гран-пры Японіі перанесьлі на трасу Фудзі, дзе яна прайшла два гады запар. Плянавалася, што з 2009 року трасы будуць мяняцца між Судзукай і Фудзі, аднак з прычыны эканамічнага крызісу кампанія «Таёта», якая валодала апошняй трасай, адмовілася далей прымаць гонкі. З тае пары гонкі Формулы-1 ладзяцца на трасе Судзука, якая належыць «Хондзе».

У 2014 року на гонкавым тыдні на Судзуку наваліўся тайфун «Фанфон(d)», аднак гонка ня была адкладзеная. На 45-м коле гоначнік «Заўбэру» Адрыян Сутыль вылецеў з трасы ў павароце «Данлап», і ў той час, калі ягоны аўтамабіль звозіў кран, гоначнік «Марусі» Жуль Б’янкі ў тым жа павароце ўляцеў у кран. Пасьля гэтага гонку спынілі, Б’янкі трапіў у кому і празь дзевяць месяцаў памёр ад траўмаў. Дзеля гэтага ў трасу ўнесьлі зьмены, палепшыўшы водаадвод у Данлапе.

У 2020 року Гран-пры Японіі ня ладзілася з прычыны пандэміі каранавірусу.

З 2024 року Гран-пры Японіі перанесенае з традыцыйных верасьнёўскіх-кастрычніцкіх датаў на красавік, паміж Гран-пры Аўстраліі і Кітаю.

Пераможцы рэдагаваць

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Рок Гоначнік Канструктар Месца Катэгорыя Справаздача
1963   Пітэр Ўор Lotus 23-Ford Судзука Спартовыя аўтамабілі Пратакол
1964   Майкл Найт Brebham BT6-Ford Формула Лібрэ Пратакол
1965 Ня ладзілася
1966   Ёсікадзу Сунако Prince R380 Фудзі Спартовыя аўтамабілі Пратакол
1967   Тэцу Ікудзава Porsche 906 Пратакол
1968   Мота Кітано Nissan R381-Chevrolet Пратакол
1969   Мотахару Куросава
  Ёсікадзу Сунако
Nissan R382 Пратакол
1970 Ня ладзілася
1971   Куніомі Нагамацу Mitsubishi Colt F2000 Фудзі Формула Лібрэ Пратакол
1972   Джон Сэртыс Surtees TS10-Ford BDA Пратакол
1973   Мотахару Куросава Марч-BMW Формула 2000 Пратакол
1974 Ня ладзілася
1975   Масахіро Хасэмі Марч-BMW Фудзі Формула 2000 Пратакол
1976   Жак Ляфіт Шэўрон-BMW Судзука Пратакол
1976   Марыё Андрэцьці Лотас-Ford Фудзі Формула-1 Пратакол
1977   Джэймз Гант Макларэн-Форд Пратакол
1978

1986
Ня ладзілася
1987   Гергард Бэргер Фэрары Судзука Формула-1 Пратакол
1988   Айртан Сэна Макларэн-Хонда Пратакол
1989   Алесандра Наньніні Бэнэтон-Форд Пратакол
1990   Нэльсан Піке Бэнэтон-Форд Пратакол
1991   Гергард Бэргер Макларэн-Хонда Пратакол
1992   Рыкарда Патрэзэ Ўільямз-Рэно Пратакол
1993   Айртан Сэна Макларэн-Форд Пратакол
1994   Дэйман Гіл Ўільямз-Рэно Пратакол
1995   Міхаэль Шумахэр Бэнэтон-Рэно Пратакол
1996   Дэйман Гіл Ўільямз-Рэно Пратакол
1997   Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
1998   Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
1999   Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2000   Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2001   Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2002   Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2003   Рубэнс Барыкела Фэрары Пратакол
2004   Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2005   Кімі Райканэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2006   Фэрнанда Алёнса Рэно Пратакол
2007   Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Фудзі Пратакол
2008   Фэрнанда Алёнса Рэно Пратакол
2009   Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Судзука Пратакол
2010   Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Пратакол
2011   Джэнсан Батан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2012   Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Пратакол
2013   Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Пратакол
2014   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2015   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2016   Ніка Розбэрг Мэрсэдэс Пратакол
2017   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2018   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2019   Вальтэры Ботас Мэрсэдэс Пратакол
2020

2021
Ня ладзілася праз пандэмію COVID-19
2022   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-RBPT Судзука Формула-1 Пратакол
2023   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Honda RBPT Пратакол
Крыніца:[1]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Japanese GP (анг.) ChicaneF1 Праверана 2 красавіка 2024 г. Архіўная копія ад 23 кастрычніка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць