Гран-пры Кітаю

этап чэмпіянату сьвету Формулы-1

Гран-пры Кіта́ю (па-кітайску: 中国大奖赛, па-ангельску: Chinese Grand Prix) — гонка Формулы-1 на трасе Шанхай у Кітаі. Праводзіцца з чэмпіянату сьвету 2004 году па цяперашні час (зь перапынкамі ў 2019—2023 роках).

Гран-пры Кітаю
Шанхай
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 16
Першая гонка 2004
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан (6)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Нямеччыны Мэрсэдэс (6)
Траса
Працягласьць кола 5,451 км
Працягласьць гонкі 305,066 км
Колькасьць колаў 56
Сэзон 2019 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі

Мінуўшчына

рэдагаваць

Кітайскі ўрад намагаўся дабіцца правядзеньня хатняга этапу Гран-пры Формулы-1 з пачатку 1990-х рокаў. У 1996 року з гэтай мэтай была збудаваная траса ў Чжухаі (правінцыя Гуандун); аднак яна не прайшла выпрабаваньні на адпаведнасьць стандартам Міжнароднай аўтамабільнай фэдэрацыі.

У 2002 року было ўзгодненае правядзеньне Гран-пры Кітаю на трасе ў Шанхаі. Першая гонка адбылася тут 26 верасьня 2004 року, першым пераможцам стаў гоначнік Фэрары Рубэнс Барыкела. Праз год Гран-пры Кітаю было апошнім у календары чэмпіянату, і тут ужо каранаваны чэмпіён Фэрнанда Алёнса заваяваў для сваёй каманды яшчэ і Кубак канструктараў. У 2006 року Гран-пры Кітаю стала апошняй перамогай у Формуле-1 для Міхаэля Шумахэра. У 2019 траса ў Шанхаі прыняла 1000-ы этап Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Гонка ў 2020 року, заплянаваная на 19 красавіка, была адкладзеная, а пазьней і скасаваная з прычыны пандэміі каранавірусу, і ўжо не аднаўлялася з тае пары да 2024 року.

Пераможцы

рэдагаваць
Рок Гоначнік Канструктар Справаздача
2004   Рубэнс Барыкела Фэрары Пратакол
2005   Фэрнанда Алёнса Рэно Пратакол
2006   Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2007   Кімі Райкёнэн Фэрары Пратакол
2008   Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2009   Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул Рэйсінг-Рэно Пратакол
2010   Джэнсан Батан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2011   Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2012   Ніка Росбэрг Мэрсэдэс Пратакол
2013   Фэрнанда Алёнса Фэрары Пратакол
2014   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2015   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2016   Ніка Росбэрг Мэрсэдэс Пратакол
2017   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2018   Даніель Рык’ярда Рэд Бул Рэйсінг-TAG Heuer Пратакол
2019   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
Крыніца:[1]
  1. ^ Chinese GP. ChicaneF1. Праверана 3 September 2021 г. Архіўная копія ад 25 August 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць