Гран-пры Канады

этап чэмпіянату сьвету ў гонках Формулы-1

Гран-пры Канады (па-француску: Grand Prix du Canada) — штогадовае аўтагоначнае спаборніцтва, якое ладзіцца з 1961 року. З 1967 року ўваходзіць у каляндар Формулы-1. З 1978 року і дагэтуль гонкі адбываюцца на трасе імя Жыля Вільнёва на востраве Нотр-Даме (Манрэаль, Квэбэк).

Гран-пры Канады
Аўтадром імя Жыля Вільнёва
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 58
Першая гонка 1961
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр
Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан (7)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Італіі Фэрары (14)
Траса
Працягласьць кола 4,361 км
Працягласьць гонкі 305,270 км
Колькасьць колаў 70
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі
gpcanada.ca (фр.)​ (анг.)

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першыя Гран-пры Канады ўваходзілі ў наваствораны Канадзкі чэмпіянат спартовых аўтамабіляў(d) і ладзіліся на трасе Маспорт-Парк пад Таронта. У 1966 року тут адбыўся Канадзка-амэрыканскі кубак выкліку(d), а з наступнага году далучылася і Формула-1. Пераможцам першай формульнай гонкі стаў Джэк Брэбэм. Гонкі пачаргова ладзіліся на Маспорт-Парку і Мон-Трамблене ў Квэбэку (тут у 1968 і 1970).

Гонка 1969 року ў Маспорт-Парку запомнілася ўнікальным выпадкам. Джэкі Ст’юарт (Матра) спаборнічаў за лідэрства з Жакі Іксом (Брэбэм) да 33-га кола, на якім яны ў чацьверты раз дагналі адсталага Эла Піза. Пры спробе абгону Ікс сутыкнуўся з Ст’юартам, і апошні выбыў з гонкі. Жакі Ікс жа здолеў працягнуць і даехаў да фінішу. Кен Тырэл падаў скаргу, і Эла Піза на безнайдзейна састарэлым Клаймакс-Стрэйт-4(d) дыскваліфікавалі, калі ён не праехаў і паловы дыстанцыі. Ён застаецца адзіным гоначнікам у гісторыі Формулы, дыскваліфікаваным за надта павольную язду.

З 1971 року трасу Мон-Трамблен выключылі з ратацыі з прычынаў бясьпекі. Гран-пры 1977 року, на якім між іншага дэбютаваў францускі канадзец Жыль Вільнёў, узьняла пытаньне бясьпекі і на трасе ў Маспорт-Парку. Падчас трэніровачных заездаў брытанскі гоначнік Ен Эшлі ў балідзе Гескет пераляцеў цераз агароджу і ўрэзаўся ў тэлевышку; ён атрымаў сур’ёзныя траўмы і на гэтым скончыў кар’еру ў Формуле. У той жа дзень Ёхэн Мас на Макларэне таксама ўдарыўся ў адбойнік. Пасьля гэтага Гран-пры было перанесенае на ўручную насыпаны востраў Нотр-Дам у Манрэалі і ладзілася з 1978 амаль бесьперапынна, за выняткам скасаваных чатырох гадоў.

Першым пераможцам у Квэбэку стаў ягоны ўраджэнец Жыль Вільнёў на Фэрары. У 1982 року канадзец загінуў падчас кваліфікацыі Гран-пры Бэльгіі, і ўжо празь некалькі тыдняў трасе ў Квэбэку было нададзенае ягонае імя. Вільнёў-старэйшы застаецца адзіным канадцам, які перамагаў у нацыянальным Гран-пры. Сама ж гонка ў Канадзе скончылася яшчэ адным трагічным інцыдэнтам: на старце заглух паплечнік Жыля Дыд’ё Пірані, які займаў першую пазыцыю. Сьпярша стаячую «Фэрары» зачапіў бразыльскі гоначнік «Марчу» Рауль Бойзэл. Закруціўшыся, ён зачапіў баліды Элізэа Салязара і Ёхэна Маса, аднак уся тройка ня мела вялікіх пашкоджаньняў. Калі здавалася, што старт абышоўся без сур’ёзных наступстваў, італьянец Рыкарда Палецьці на хуткасьці 180 км/г уляцеў у балід Пірані, разьбіўшы сваю «Азэлу». На выратаваньне да яго пасьпелі Дыд’ё Пірані і лекар МФА Сыд Ўоткінс, ды ў гэты час выбухнуў паліўны бак аўтамабілю. Ратаўнікі паўгадзіны не маглі дастаць пілёта з кабіны, і ён сканаў ад атрыманых ранаў у шпіталі.

З 1993 року Гран-пры Канады засталося адзіным этапам чэмпіянату Формулы-1 у Паўночнай Амэрыцы, што паспрыяла ягонай папулярнасьці. Зь перапынкамі ў 2001—2007 роках яно заставалася адзіным да 2011 року.

Гран-пры 2001 року стала першым у гісторыі Формулы-1, дзе першыя два месцы занялі браты — Ральф і Міхаэль Шумахэры. Праз два гады яны паўтарылі гэты посьпех.

У 2009 року Гран-пры Канады выключылі з календара чэмпіянату, і ўпершыню з 1958 року Паўночная Амэрыка засталася бяз гонак Формулы-1. Пасьля абнаўленьня трасы яна вярнулася на наступны год. Гран-пры 2011 року стала найдаўжэйшай дагэтуль гонкай Формулы-1: праз залевы яна спынялася на некалькі гадзінаў.

На Гран-пры Канады 2013 году здарылася першая сьмерць у Формуле-1 за апошнія 12 гадоў. Падчас прыбіраньня аварыйнага «Заўбэру» Эстэбана Гут’ерэса трыццацівасьмігадовага Марка Робінсана пераехаў эвакуатар; маршалак трасы сканаў у шпіталі.

На трасу нярэдка выбягаюць мясцовыя грызуны. У 1990 року Алесандра Наньніні зьбіў гофера, пашкодзіўшы сабе кола. У 2007 року лясны сурок перашкодзіў трэніроўцы Ральфа Шумахэр, а ў часе гонкі Энтані Дэвідсан, едучы трэцім, зьбіў іншага сурка і быў вымушаны заехаць на замену пярэдняга крыла. У 2018 року Раман Гражан пашкодзіў пярэдняе крыло ў 2-й трэніроўцы, зьбіўшы сурка. У 2022 року сурка зьбіў падчас 3-й трэніроўкі Нікаля Лятыфі.

Апошні паварот трасы імя Жыля Вільнёва іранічна назвалі «Сьцяной чэмпіёнаў» пасьля таго, як там у 1999 року разьбіліся тры чэмпіёны сьвету: Дэйман Гіл, Міхаэль Шумахэр ды Жак Вільнёў. Сюды ж можна залічыць і Рыкарда Зонту, які ў той час быў дзейным чэмпіёнам гонак FIA GT. У пазьнейшыя гады ў гэтым месцы траплялі ў аварыі чэмпіёны КАРТу Хуан Паблё Мантоя; Формулы Рэно 3.5 Карляс Сайнс і Кевін Магнусэн; Формулы-1 Джэнсан Батан і Сэбастыян Фэтэль.

Пераможцы

рэдагаваць

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

 
Мапа ўсіх месцаў правядзеньня Гран-пры Канады.
Рок Гоначнік Канструктар Траса Справаздача
1961   Пітэр Раян Лотас-Клаймакс Маспорт Парк Справаздача
1962   Матсэн Грэгары Лотас-Клаймакс Справаздача
1963   Пэдра Радрыгес Фэрары Справаздача
1964   Пэдра Радрыгес Фэрары Справаздача
1965   Джым Гол Шапараль-Шэўрале Справаздача
1966   Марк Донаг’ю Лола-Шэўрале Справаздача
1967   Джэк Брэбэм Брэбэм-Рэпка Маспорт Парк Справаздача
1968   Дэні Гальм Макларэн-Форд Мон-Трамблен Справаздача
1969   Жакі Ікс Брэбэм-Форд Маспорт Парк Справаздача
1970   Жакі Ікс Фэрары Мон-Трамблен Справаздача
1971   Джэкі Ст’юарт Тырэл-Форд Маспорт Парк Справаздача
1972   Джэкі Ст’юарт Тырэл-Форд Справаздача
1973   Пітэр Рэўсан Макларэн-Форд Справаздача
1974   Эмэрсан Фітыпальдзі Макларэн-Форд Справаздача
1975 Ня ладзілася
1976   Джэймз Гант Макларэн-Форд Маспорт Парк Справаздача
1977   Джодзі Шэктэр Ўульф-Форд Справаздача
1978   Жыль Вільнёў Фэрары Траса Нотр-Даму Справаздача
1979   Алан Джонз Ўільямз-Форд Справаздача
1980   Алан Джонз Ўільямз-Форд Справаздача
1981   Жак Ляфіт Ліж’е-Матра Справаздача
1982   Нэльсан Піке Брэбэм-BMW Аўтадром імя Жыля Вільнёва Справаздача
1983   Рэнэ Арну Фэрары Справаздача
1984   Нэльсан Піке Брэбэм-BMW Справаздача
1985   Мікеле Альбарэта Фэрары Справаздача
1986   Найджэл Мэнсэл Ўільямз-Хонда Справаздача
1987 Ня ладзілася з прычыны спонсарскіх звадаў
1988   Айртан Сэна Макларэн-Хонда Аўтадром імя Жыля Вільнёва Справаздача
1989   Т’еры Бутсэн Ўільямз-Рэно Справаздача
1990   Айртан Сэна Макларэн-Хонда Справаздача
1991   Нэльсан Піке Бэнэтан-Форд Справаздача
1992   Гергард Бэргер Макларэн-Хонда Справаздача
1993   Ален Прост Ўільямз-Рэно Справаздача
1994   Міхаэль Шумахэр Бэнэтан-Форд Справаздача
1995   Жан Алезі Фэрары Справаздача
1996   Дэйман Гіл Ўільямз-Рэно Справаздача
1997   Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
1998   Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
1999   Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2000   Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2001   Ральф Шумахэр Ўільямз-BMW Справаздача
2002   Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2003   Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2004   Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2005   Кімі Райкэнэн Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2006   Фэрнанда Алёнса Рэно Справаздача
2007   Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2008   Робэрт Кубіца BMW Заўбэр Справаздача
2009 Ня ладзілася
2010   Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Аўтадром імя Жыля Вільнёва Справаздача
2011   Джэнсан Батан Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2012   Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2013   Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Справаздача
2014   Даніель Рык’ярда Рэд Бул-Рэно Справаздача
2015   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2016   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2017   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2018   Сэбастыян Фэтэль Фэрары Справаздача
2019   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2020

2021
Ня ладзілася праз пандэмію COVID-19
2022   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Рэд Бул Аўтадром імя Жыля Вільнёва Справаздача
2023   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
Крыніцы:[1][2]
  1. ^ Canadian GP. ChicaneF1. Архіўная копія ад 9 December 2021 г.
  2. ^  Higham, Peter The Guinness Guide to International Motor Racing. — London, England: Motorbooks International, 1995. — P. 361. — ISBN 978-0-7603-0152-4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць