Граблі (Гарадзенская вобласьць)

Гра́блі — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Граблі
лац. Hrabli
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва: 2 чал. (1999)http://mestechki.info/grabli.htm
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231338
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°0′55″ пн. ш. 25°28′58″ у. д. / 54.01528° пн. ш. 25.48278° у. д. / 54.01528; 25.48278Каардынаты: 54°0′55″ пн. ш. 25°28′58″ у. д. / 54.01528° пн. ш. 25.48278° у. д. / 54.01528; 25.48278
Граблі на мапе Беларусі ±
Граблі
Граблі
Граблі
Граблі
Граблі
Граблі

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XIX стагодзьдзя вёска ў Жырмунскай воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 6 двароў, 40 жыхароў, у 1909 г. 8 двароў, 53 жыхары, якія мелі 68 дзесяцін зямлі.

3 1921 г. вёска (10 двароў, 47 жыхароў) у Жырмунскай гміне Лідзкага павету Навагрудзкага ваяводзтва.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (12 двароў, 63 жыхары) у Некрашоўскім, з 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, пасьля ў Сураскім, Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Мірны шлях». 3 1954 г. у калгасе «Воля», затым у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 21 жыхар. Пасьля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя». У 1999 г. 1 двор, 2 жыхары.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 — 2 жыхары, 1 двор

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць