Готфрыд фон Эрдманздорф
Готфрыд фон Эрдманздорф (па-нямецку: Gottfried von Erdmannsdorf; 1893 - 30 студзеня 1946, Менск) - нямецкі вайсковы злачынец, генэрал-маёр.
Готфрыд фон Эрдманздорф | |
Gottfried von Erdmannsdorf | |
Род дзейнасьці | нямецкі вайсковы злачынец, генэрал-маёр |
---|---|
Дата нараджэньня | 1893 |
Месца нараджэньня | Каменц[d], раён Баўтцэн[d], Саксонія |
Дата сьмерці | 30 студзеня 1946 |
Месца сьмерці | Менск |
Прычына сьмерці | павешаньне |
Грамадзянства | Нямеччына |
Занятак | афіцэр |
Узнагароды |
Удзельнік першае сусьветнае вайны, афіцэр егерскае службы. Вайсковы камэндант Эрфурту ад 10 лістапада 1938. Ад 1 верасьня 1939 уваходзіў у штаб 12-е Арміі. Ад 1 кастрычніка 1939 - камандуючы 171-га пяхотнага палку, 5 кастрычніка 1942-18 сакавіка 1944 - камандуючы 465-е дывізіі. У 1942 узнагароджаны Рыцарскім Крыжом. У красавіку-30 чэрвеня 1944 камандуючы камандуючы Магілёўскага ўмацаванага раёну. Удзельнік карных акцыяў на тэрыторыі Беларусі.
27-28 чэрвеня 1944 узяты ў палон савецкімі войскамі. На Менскім працэсе 1946 быў асуджаны 29 студзеня 1946 да вышэйшае меры пакараньня. Павешаны 30 студзеня 1946 на Менскім іпадроме.