Гольгер Рунэ
Гольгер Вітус Нёдскаў Рунэ (па-дацку: Holger Vitus Nødskov Rune; нар. 29 красавіка 2003 году) — дацкі тэнісіст. Паводле рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў ёсьць найлепшым мужчынам-тэнісістам у гісторыі краіны, бо 21 жніўня 2023 году заняў чацьверты радок у адзіночным разрадзе[3].
Гольгер Рунэ | |
Краіна | |
---|---|
Пражывае ў | |
Нарадзіўся |
29 красавіка 2003[1] (21 год) |
Прызавыя грошы | 10 660 499 $[2] |
Адзіночны разрад | |
Матчаў | 139–85[2] |
Тытулаў | 13 |
Найвышэйшы рэйтынг | 4 (21 жніўня 2023) |
Турніры Вялікага шлему | |
Аўстралія | 4 раўнд (2023) |
Францыя | чвэрцьфінал (2022, 2023) |
Ўімбэлдан | чвэрцьфінал (2023) |
ЗША | 3 раўнд (2022) |
Парны разрад | |
Матчаў | 12–7[2] |
Гольгер Рунэ ў Вікісховішчы |
Кар’ера
рэдагавацьРунэ афіцыйна стаў прафэсіяналам у 2020 годзе ў веку 16 гадоў. У той год ён браў удзел у адкрытым чэмпіянаце Оклэнду, дзякуючы ўайлд-кард, але выбыў з турніру ўжо пасьля першага матчу. Увесну 2021 году датчанін дэбютаваў на адкрытых чэмпіянатах Аргентыны, а пасьля і Чылі. У апошняй з памянёных краінах ён здабыў перамогу над прадстаўніком першай 30-цы рэйтынгу тэнісістаў Бэнуа Пэрам у двух сэтах, дзякуючы чаму дасягнуў свайго першага чвэрцьфіналу турніру АТП, дзе прайграў Фэдэрыка Дэльбонісу ў двух сэтах. У веку 17 гадоў ён стаў самым маладым чвэрцьфіналістам турніраў АТП з 2014 году. У чэрвені 2021 году спартовец перамог у сваім першым Чэленджары ў Б’ельлі. Улетку Рунэ атрымаў яшчэ некалькі ўайлд-кард на розныя турніры, пасьля чаго ўзьняўся ў рэйтынгу на 145-ы радок.
Рунэ ўзяў удзел у турніры кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША 2021 году пад 24-м нумарам пасеву. Там ён перамог ува ўсіх трох адборачных матчах, кваліфікаваўшыся на чэмпіянат і дэбютаваўшы на мэйджарах. Ён згуляў супраць першай ракеткі сьвету Новака Джокавіча ў першым раўндзе, дзе зьведаў паразу ў першым сэце, але выйграў другі на тай-брэйку. Толькі ў канцы трэцяга сэту ў тэнісіста пачаліся сутаргі, у выніку чаго ён прайграў матч. Свой другі год у ліку прафэсіяналаў скончыў на 103-м месцы ў рэйтынгу АТП.
Рунэ трапіў у топ-100 адзіночнага рэйтынгу АТП 17 студзеня 2022 году, трапіўшы на 99-ы радок. Гэта зрабіла яго другім наймаладзейшым гульцом пасьля Карляса Алькараса[4]. Датчанін няблага выступіў у парным разрадзе, а ў красавіку 2022 году на турніры BWM-Оўпэн здабыў перамогу над Аляксандрам Зьверавым, які на той час быў трэцяй ракеткай сьвету[5]. Пагатоў, Рунэ выйграў гэтым турнір, прасунуўшыся ў рэйтынгу ў першыя 50 тэнісістаў сьвету[6]. Пасьля спартовец дэбютаваў на Ралян Гаросе, дзе спыніўся ў чвэрцьфінале, саступіўшы ў ім нарвэжцу Каспэру Руўду[7]. Пазьней Рунэ яшчэ двойчы дасягнуў фіналаў турніраў АТП у Сафіі і Стакгольму, здабыўшы перамогу ў апошнім памянёным горадзе. У фінале адкрытага чэмпіянату Парыжу датчанін перамог Джокавіча.
Пасьля свайго паўфінальнага выступу на адкрытым чэмпіянаце Мэксыкі[8] Рунэ ўзьняўся на дзьве пазіцыі ў адзіночным рэйтынгу да 8-га нумара сьвету 6 сакавіка 2023 году[9][10]. На турнры Монтэ-Карлё Мастэрз 2023 году ён перамог трэцяга сеянага Данііла Мядзьведзева і дакрочыў да паўфіналу, вызначыўшыся сваёй першай перамогай над прадстаўніком топ-5 у сэзоне і дзясятую перамогу над прадстаўніком топ-10 агулам[11]. У выніку 17 красавіка 2023 году ён узьняўся на 7-е месца ў сусьветным рэйтынгу, што зрабіла яго самым рэйтынгавым датчанінам у гісторыі нароўні з Куртам Нільсэнам[12][13]. Тэнісіст няблага выступаў да пачатку адкрытага чэмпіянату Францыі, але і там выступіў добра, спыніўшыся ў чвэрцьфінале пасьля паразы Руўду[14]. На Ўімбэлданскім турніры Рунэ таксама выбыў пасьля чвэрцьфіналу, зьведаўшы паразу ад Карляс Алькараса.
На Монтэ-Карлё Мастэрз 2024 году спартовец выйшаў у чвэрцьфінал паводле вынікаў працяглага матчу, які доўжыўся тры з паловай гадзіны, выгуляўшы дзевятага сеянага Грыгора Дымітрава[15]. Аднак, пасьля датчанін прайграў Яніку Сынэру ў чвэрцьфінале ў іншым трохсэтавым матчы[16]. Улетку 2024 году асаблівых посьпехаў у Рунэ не было, ён дакрочыў да фіналу турінру ў Баварыі ды трапіў у паўфінал турніру ў Цынцынаці. Ён адмовіўся ад удзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, спасылаючыся на даўнюю праблему з прыдалоньнем[17][18].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Association of Tennis Professionals website
- ^ а б в https://www.atptour.com/en/players/holger-rune/r0dg/overview
- ^ «Holger Rune personal bio». ATP Tour.
- ^ «The Fire within Holger Rune». ATP Tour.
- ^ «Holger Rune Stuns Alexander Zverev In Munich For First Top 10 Win». ATP Tour.
- ^ «Holger Rune: Munich First-Time Winner Spotlight». ATP Tour.
- ^ «Ruud Outlasts Rune For First Grand Slam SF». ATP Tour.
- ^ «De Minaur Outlasts Rune in Acapulco SFS». ATP Tour.
- ^ «Ranking Reaction: Holger Rune reaches new high of No. 8, Sara Errani returns to Top 100». Tennis.com.
- ^ «De Minaur Returns to Top 20, Mover of Week». ATP Tour.
- ^ «Rune Beats Medvedev to Reach Monte-Carlo SFS». ATP Tour.
- ^ «Holger Rune Reaches Monte-Carlo Final». ATP Tour.
- ^ «Andrey Rublev Defeats Holger Rune For Monte-Carlo Title». ATP Tour.
- ^ «French Open 2023: Casper Ruud overcomes valiant Holger Rune fightback to book place in semi-finals». Eurosport.
- ^ «Rune saves 2 MPs vs. Dimitrov to complete Monte-Carlo double duty». ATP Tour.
- ^ «Steely Sinner resists Rune for Monte-Carlo SF spot». ATP Tour.
- ^ «Rune withdraws from Paris Olympics». ATP Tour.
- ^ «Holger Rune out of Olympics with wrist injury: „I have to take medical recommendations seriously“». Tennis.com.