Гнязьдзішча
Гнязьдзі́шча[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Гнязьдзішча | |
трансьліт. Hniaździšča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Слабадзкі |
Насельніцтва: | 2 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222390 |
СААТА: | 6240845014 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°52′13″ пн. ш. 27°7′54″ у. д. / 54.87028° пн. ш. 27.13167° у. д.Каардынаты: 54°52′13″ пн. ш. 27°7′54″ у. д. / 54.87028° пн. ш. 27.13167° у. д. |
± Гнязьдзішча |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1868 г. засценак Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 1 двор, 13 жыхароў. У 1904 годзе ў засценку 36 жыхароў, у 1908 г. — 40 жыхароў.
У 1921 годзе вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскі) павету Віленскага ваяводзтва, 7 двароў, 42 жыхары.
З 12.10.1940 г. у Мікасецкім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 1954 г. у Старагабскім сельсавеце, з 20.01.1960 Менскай вобласьці.
У 1940 г. 10 двароў, 47 жыхароў. У 1948 г. жыхары вёсак Качаны і Гнездзішча стварылі калгас імя Леніна. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях Ільіча» (цэнтар — вёска Зані).
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 28.
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі