Глушыца (Стараруднянскі сельсавет)
Глушы́ца[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Окра. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету. Насельніцтва 2 чал. (2004). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 12 ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 80 км ад Гомелю.
Глушыца | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Стараруднянскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′38″ пн. ш. 30°11′9″ у. д. / 52.79389° пн. ш. 30.18583° у. д.Каардынаты: 52°47′38″ пн. ш. 30°11′9″ у. д. / 52.79389° пн. ш. 30.18583° у. д. |
Глушыца на мапе Беларусі Глушыца |
На захадзе мяжуе зь лесам.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваная ў XIX стагодзьдзеі перасяленцамі з суседніх вёсак. У рэвізійных матэрыялах 1859 году згадваецца як уласнасьць абшарніка. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1941 году акупанты спалілі 17 двароў. 12 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтар — вёска Старая Рудня).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1925 — 12 двароў; 1940 — 20 двароў, 85 жыхароў; 1959 — 83 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 2 гаспадаркі, 4 жыхары[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.