Канюхоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Глебавіцкі сельсавет»)


Канюхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Канюхі.

Канюхоўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Канюхі
Дата ўтварэньня 12 лістапада 1973
Насельніцтва
  • 1390 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Глебавіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР з цэнтрам у вёсцы Глебавічах. З 20 верасьня 1944 году ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Сьвіслацкім раёне[1]. 12 лістапада 1973 году сельсавет перайменаваны ў Канюхоўскі, цэнтар перанесены ў вёску Канюхі.

18 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Астапкаўшчына, Белакозы, Вішнеўка, Генюшы, Ігнатавічы, Кудрычы, Курчоўцы, Лапенеўцы, Лішкі, Макараўцы, Парэчча, Пачобуты, Пяцельчыцы, Русакі, Рэпавічы, Сямёнаўка, Трахімы, хутары Дольны Уснар, Служкі — ліквідаванага Макараўскага сельсавету[2].

Характарыстыка

рэдагаваць

Плошча зямель складае 11673,3 га (2019)[3].

У 675 прыватных гаспадарках грамадзянаў пражывае 1600 чалавек (2019), зь іх: дзеці да 15 гадоў — 253 чал., працаздольнага насельніцтва — 827 чал., старэй працаздольнага ўзросту — 520 чал., інвалідаў 1 і 2 групы, якія карыстаюцца ільготамі — 110 чал., адзінокіх састарэлых — 33 чал., шматдзетных сем’яў — 31. Па веравызнаньні — праваслаўныя і каталікі.

З 1259 дамоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавету 655 жылых і 604 незаселеных. На тэрыторыі сельсавету разьмешчаная адна гаспадарка КСУП «Макараўцы», у якой працуе асноўная частка жыхароў сельсавету. Ёсьць пяць фэрмэрскіх гаспадарак. Агульная зямельная плошча складае 10057 га, у тым ліку сельгасугодзьдзяў — 8029 га, ральлі — 5131 га, сенажацяў і пашы — 2898 га. Гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасьці збожжавых, цукровых буракоў.

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (10 населеных пунктаў) — 724 чалавекі[4], зь іх 72,7 % — беларусы, 19,1 % — палякі, 5,9 % — расейцы[5].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1986 году — 10[6]
  • помнік землякам у цэнтры вёскі Конюхі, пастаўлены ў 1968 годзе;
  • помнік загінуўшым воінам у в. Макараўцы,
  • помнік загінуўшым землякам у в. Лішкі,
  • помнік Вользе Соламавай, у цэнтры в. Канюхі, каля школы, скульптурны бюст сакратара Гарадзенскага падпольнага гаркама камсамолу, пастаўлены ў 1981 годзе;
  • абэліск на месцы гібелі Вольгі Соламавай у в. Жорнаўка;
  • магіла падпольшчыкаў у 0,5 км ад в. Магіляны, у лесе. У 1956 годзе на магіле пастаўлены помнік — гранітны крыж з імёнамі загінуўшых.

Рэлігійныя збудаваньні

рэдагаваць
  • касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1795) у в. Макараўцы
  • капліца Сьвятой Ганны Рымска-каталіцкай рэлігійнай абшчыны ў в. Глебавічы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 235
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 134, 170
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 119

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць