Герб Бэльгіі
Герб Бэльгіі — дзяржаўны сымбаль Каралеўства Бельгіі. У сучасным выглядзе быў зацьверджаны каралеўскім дэкрэтам ад 17 сакавіка 1837 году, у якім былі апісаныя вялікая і малая форма гербу. Паводле § 193 (першапачаткова 125) Канстытуцыі Бэльгіі, «бэльгійскі народ прымае чырвоны, жоўты і чорны колеры, і ў якасьці дзяржаўнага гербу — бэльгійскага льва з дэвізам Адзінства дае сілу».
Герб Бэльгіі | |
Вялікі герб Каралеўства | |
Сярэдні й малы герб Каралеўства | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 17 сакавіка 1837 |
Вялікі герб
рэдагавацьНа цёмным шчыце намаляваны стаялы на задніх лапах залатой леў з чырвонымі кіпцюрамі і высунутым чырвоным языком (бэльгійскі леў). Над шчытом разьмешчаны шалом з паднятым забралам. На шаломе — вялікагерцагская карона. За шчытом разьмешчаныя скіпэтры: адзін з рукой правасудзьдзя, другі са львом. Шчыт атачае стужка ордэна Леапольда. Львы, якія трымаюць шчыт, трымаюць таксама і пікі з бэльгійскімі сьцягамі. Унізе разьмешчаная чырвоная стужка з чорнымі палосамі з двух бакоў. На ёй залатымі літарамі напісаны дэвіз «Адзінства дае сілу» (L’UNION FAIT LA FORCE па-француску або EENDRACHT MAAKT MACHT па-галяндзку). Уся гэтая кампазыцыя зьмешчаная на геральдычны плашч з залатымі махрамі і пэндзлікамі. Зьверху — каралеўская карона. Над плашчом паднятыя палотны з малюнкамі гербаў правінцыяў Бэльгіі ў 1837 годзе (хоць колькасьць правінцый зьмянялася, на гербе гэта не адлюстроўвалася).
Вялікі герб выкарыстоўваецца рэдка. Ён упрыгожвае пячаткі на законах і міжнародных дамовах.
Малы герб
рэдагавацьМалы герб, які выкарыстоўваецца Бэльгійскім урадам, складаецца з чорнага шчыта з львом, перахрышчаных скіпэтраў, дэвіза, кароны, ордэна Леапольда.