Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштайн
Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштайн (? — 20 жніўня 1700) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1687—1689) і падчашы вялікі літоўскі (1689—1697), кашталян троцкі (з 1697); палкоўнік (1667).
Герб «Крышпін» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1730 |
Род | Крышпін-Кіршэнштайны |
Бацькі | Геранім Крышпін-Кіршэнштайн Ганна з Млоцкіх |
Жонка | Яна з Валадковічаў |
Дзеці | Казімер Францішак, Юры Геранім, Кацярына Аляксандра |
Трымаў Плунгянскае і Аршанскае (1676—1699) староствы[1].
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Крышпін-Кіршэнштайнаў гербу ўласнага «Крышпін», сын Гераніма, падскарбія вялікага літоўскага і Ганны з Млоцкіх
Навучаўся ў Падуанскім унівэрсытэце. Служыў у войску ВКЛ. У 1673 атрымаў першы урад цівуна віленскага.
Абіраўся паслом на соймы 1667, 1692, 1696. Належаў да каралеўскай партыі, выступаў супраць групоўкі Сапегаў.
Ажаніўся зь Янай, дачкой ваяводы наваградзкага Крыштапа Валадковіча. У шлюбе меў дзяцей Казімера Францішка, Юры Гераніма, а таксама дачку Кацярыну Аляксандру, якая выйшла за падканюшага вялікага літоўскага Яна Казімера Бяганскага.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пазднякоў В. Крышпін-Кіршэнштэйны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 157.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0