Генрык Валезы
Генрык Валезы, Генрых III Валюа (19 верасьня 1551, Фантэнблё, Францыя — 2 жніўня 1589) — герцаг анжуйскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1574), кароль Францыі з 1575 году, апошні прадстаўнік дынастыі Валюа (Ангулемская галіна) на стальцы Францыі.
Генрык Валезы лац. Hienryk Valezy франц. Henri III | |
Кароль Польшы | |
---|---|
24 студзеня 1574 — 18 чэрвеня 1574 | |
Каранацыя | 21 лютага 1574, Кракаў |
Папярэднік | Жыгімонт II Аўгуст |
Наступнік | Стэфан Баторы |
Вялікі князь Літоўскі | |
24 студзеня 1574 — 18 чэрвеня 1574 | |
Папярэднік | Жыгімонт II Аўгуст |
Наступнік | Стэфан Баторы |
28-ы Кароль Францыі | |
30 траўня 1574 — 2 жніўня 1589 | |
Каранацыя | 13 лютага 1575, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя |
Папярэднік | Карл IX Валуа |
Наступнік | Генрых IV Бурбон |
3-і Герцаг Ангулемскі | |
19 верасьня 1551 — 30 траўня 1574 | |
Папярэднік | Карл II Арлеанскі |
Наступнік | Генрых Ангулемскі |
9-ы Герцаг Арлеанскі | |
5 сьнежня 1560 — 30 траўня 1574 | |
Папярэднік | Карл IX Валуа |
Наступнік | Гастон Арлеанскі |
7-ы Герцаг Анжуйскі | |
8 лютага 1566 — 30 траўня 1574 (пад імем Генрых III) | |
Папярэднік | Люіза Савойская |
Наступнік | Франсуа Алансонскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Alexandre-Édouard de Valois-Angoulême |
Нарадзіўся | 19 верасьня 1551, Фантэнблё |
Памёр | 2 жніўня 1589 (37 гадоў), Сэн-Клю |
Пахаваны | Абацтва Сэн-Дэні, Францыя |
Жонка | Луіза Лятарынгская |
Бацька | Генрых II Валуа |
Маці | Кацярына Мэдычы |
Узнагароды | |
Подпіс |
Біяграфія
рэдагавацьТрэці сын Генрыха II Валюа і Кацярыны Мэдычы. Вайсковая і палітычная кар’ера Генрыка пачалася вельмі рана. У лістападзе 1567 году ён прызначаны генэрал-лейтэнантам і атрымаў камандаваньне каралеўскім войскам Францыі. Генрыку прыпісваюць дзьве перамогі над гугенотамі пры Ярнаку ў сакавіку 1569 году і пры Манкантры ў верасьні 1569 году. Хоць на самой справе кіраўніцтва войскам ажыцьцяўлялі больш дасьведчаныя вайскаводцы, у Парыж ён вярнуўся авеяны славай гэтых перамог.
Генрык быў любімым сынам Кацярыны Мэдычы і існуе меркаваньне, што яна жадала каб менавіта ён атрымаў каралеўскую карону. Баючыся палітычнага ўзмацненьня Генрыка ў Францыі, яго брат Карл IX Валюа падтрымаў прапанову ажаніць яго з Ганнай Ягелонкай, каб пасьля сьмерці Жыгімонта II Аўгуста ён стаў спадкаемцам Рэчы Паспалітай і такім чынам пазбавіцца ад Генрыка ў Францыі і адначасова не дапусьціць на трон Рэчы Паспалітай Габсбургаў. Але зьвесткі пра Барталамееўскую ноч 24 жніўня 1572 году, у падрыхтоўцы якой удзельнічаў Генрык, выклікалі выступленьні супраць яго кандыдатуры пратэстантаў Рэчы Паспалітай.
Прадстаўнік Францыі біскуп дэ Манлюк усё ж такі здолеў атрымаць падтрымку большасьці сэнатараў і шляхты, што сабраліся на выбары. Ён даў пісьмовае пацьвярджэньне ўмоваў, на якіх Генрык будзе абраны каралём, так званых Генрыкавых артыкулаў. Генрык абавязваўся таксама пабрацца шлюбам з Ганнай Ягелонкай адразу па прыезьдзе ў Рэч Паспалітую. Таксама была падпісаная дамоўленасьць пра ваенныя і фінансавыя адносіны паміж Рэччу Паспалітай і Францыяй, умовы пакараньня францускім урадам удзельнікаў Барталамееўскай разьні і ўстанаўленьне міру з гугенотамі. На элекцыйным сойме ў Варшаве 11 траўня 1573 году гнезьненскі арцыбіскуп Уханскі абвясьціў выбраньне Генрыка каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
16 траўня 1573 году пасьля атрыманьня канчатковай згоды часткі паслоў-пратэстантаў надворныя маршалкі, каронны і літоўскі, афіцыйна абвясьцілі абраньне на трон Генрыка. 18 лютага 1574 году Генрык прыехаў у Кракаў, 24 лютага 1574 году адбыліся каранацыя і прысяга ў адпаведнасьці з Генрыкавымі артыкуламі.
Большасьць паслоў сойма, бачачы няздольнасьць Генрыка выканаць фінансавыя і ваенныя абавязкі, патрабавала паўторнай прысягі па кожным пункце артыкулаў асобна. У шмат якіх ваяводзтвах пачаўся рух за пазбаўленьне Генрыка кароны. Не ўдалося, як гэта прадугледжвалі Генрыкавы артыкулы, стварыць пры каралі дарадчы орган з 16 сэнатараў і паслоў. Незадавальненьне выклікала нежаданьне Генрыка ажаніцца з Ганнай Ягелонкай.
30 траўня 1574 году ў Францыі памёр Карл IX. Сэнат Рэчы Паспалітай пастанавіў, што рашэньне аб ад’езьдзе караля можа прыняць толькі вальны сойм. У ноч на 19 чэрвеня 1574 году Генрык тайна выехаў з Кракава. Падкаморы каронны Ян Тэнчынскі дагнаў яго, але дамогся толькі абяцаньня вярнуцца ў Рэч Паспалітую, як толькі ўладкуе справы ў Францыі. У Францыі Генрыка абралі каралём пад імем Генрыха III, у Рэч Паспалітую ён не вярнуўся.
Падчас рэлігійных войнаў змагаўся і супраць гугенотаў, якіх узначальваў Генрых Наварскі, і супраць Гізаў — правадыроў Каталіцкай лігі, якія прэтэндавалі на прастол у сувязі з бязьдзетнасьцю Генрыка. У траўні 1588 г. у час народнага паўстаньня ў Парыжы ўцёк у Шартр. Пасьля забойства па загадзе Генрыка герцага Генрыха дэ Гіза і яго брата кардынала Лятарынгскага дэмакратычнае крыло Парыскай лігі скінула яго. У 1589 годзе Генрык разам з Генрыхам Наварскім асадзіў Парыж. Пад час аблогі быў забіты манахам ордэна якабітаў Якавам Клеманам па загадзе лігі. Да канца жыцьця Генрык карыстаўся тытулам караля польскага і вялікага князя літоўскага[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118773720 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Henry III // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Lundy D. R. Henri III, Roi de France // The Peerage (анг.)
- ^ а б Heinrich III. (Frankreich) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 160.