Генадзь Шыманоўскі

Генадзь Шыманоўскі (1891, ваколіцы Слуцка — ?) — беларускі палітык міжваеннай Польскай Рэспублікі, пасол польскага Сойму III, IV і V скліканьня (1930—1939).

Генадзь Шыманоўскі
1930 — 1939
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 чэрвеня 1891(1891-06-02)
Памёр: 5 красавіка 1981(1981-04-05) (89 гадоў)
Партыя:

Навучаўся ў Маскве на эканаміста. У 1924 годзе працаваў у Хрысьціянскім Банку ў Клецку. Пасьля выконваў абавязкі дырэктара Хрысьціянскага Народнага Банку ў Нясьвіжы. З 1927 году зьвязаны з самакіраваньнем у Наваградку.

У 1930 годзе вылучаўся ад Беспартыйнага Блёку Супрацы з Урадам, у выніку чаго атрымаў мандант пасла з акругі Наваградак. У 1935 і 1938 гадох ізноў абраны да сойму, гэтым разам у акрузе Баранавічы. Пад час сойму IV скліканьня выконываў функцыі сакратара Прамыслова-гандлёвай камісіі.

  • Gienadiusz Szymanowski, Dwanaście lat — wspomnienia z lat 1927—1939, Торунь 1998, wyd. Adam Marszałek, ss. 312  (пол.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць