Генадзь Мажэйка

беларускі журналіст

Генадзь Мікалаевіч Мажэйка (нар. 11 траўня 1982, Менск, БССР, СССР) — беларускі журналіст «КП у Беларусі(be)», палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі. 1 кастрычніка 2021 году быў арыштаваны ў сувязі з прафэсійнай дзейнасьцю, беларускія й расейскія журналісты й праваабаронцы заклікалі вызваліць яго.

Генадзь Мажэйка
Дата нараджэньня 11 траўня 1982(1982-05-11) (42 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 11 траўня 1982 году ў Менску. У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 2009 году працаваў у газэце «Комсомольская правда в Белоруссии(be)», беларускай вэрсіі газэты «Комсомольская правда». У 2011 годзе заняў другое месца ў фотаконкурсу «Belarus Press Photo».[1][2][1] Пісаў на тэмы, зьвязаныя з транспартам, тэхналёгіямі, гісторыяю, арміяю й вайсковаю тэхнікаю[1][3][4].

У жніўні 2020 году Мажэйка асьвятляў падзеі першых дзён масавых пратэстаў. У ноч з 11 на 12 жніўня 2020 году па заданьні рэдакцыі працаваў у мікрараёну Серабранка(be) ў складзе групы з чатырох журналістаў «КП у Беларусі». Нягледзячы на наяўнасьць камізэлькі з надпісам «Прэса» й белай каскі, быў лёгка зьбіты невядомымі сілавікамі рэжыму Лукашэнкі. Пазьней ён успамінаў: «Увесь наш „дыялёг“ суправаджаўся крыкамі й пагрозамі, штурхлямі дубінкамі па нагам, па рукам. Больш усяго дасталася нашаму кіроўцы. Ён адвярнуўся, каб адкрыць багажнік, нахіліўся, а яго пачалі біць па рукам і нагам».[5]

28 верасня 2021 году ў кватэры на захадзе Менску адбылася перастрэлка(be) паміж супрацоўнікамі спэцпадразьдзяленьня КДБ «Альфа(be)» ў цывільным і менчуком Андрэем Зельцарам, у выніку якой загінулі Зельцар і адзін з супрацоўнікаў КДБ. Мажэйка апэратыўна падрыхтаваў заметку для сайту «КП у Беларусі», якая была апублікавана а 22 гадзіне. У працэсе напісаньня матэрыялу ён узяў камэнтар у аднаклясьніцы Зельцара, якая ахарактарызавала яго станоўча[6]. Ранкам 29 верасьня сайт выданьня быў заблякаваны Міністэрствам інфармацыі Беларусі без папярэдняга апавяшчэньня, і верагоднаю прычынаю блякіроўкі называўся артыкул Мажэйкі.[6][7] Таксама сайт выданьня стаў недасяжны з-за мяжы.[8] Пасьля беларуская рэдакцыя «Камсамольскай праўды» адрэдагавала нататку, а затым і зусім выдаліла яе.[7][8].

30 верасьня 2021 году Мажэйка знаходзіўся ў Маскве, адкуль званіў маці. 1 кастрычніка ў яго кватэры ў Менску адбыўся ператрус, а вечарам стала вядома, што Мажэйка знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна ў Менску. Праваабарончы цэнтар «Вясна», які першым паведаміў пра арышт Мажэйкі, заявіў, што яго затрымалі ў Маскве. Пастаянная камісія па правах чалавека ў інфармацыйнай сфэры Рады па правах чалавека пры Прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі(ru) заклікала вызваліць Мажэйку[9]. 4 кастрычніка 2021 году прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў(be) пракамэнтаваў затрыманьне, заявіў, што ня можа адобрываць арышт журналіста за яго прафэсійную дзейнасьць[10]. 4 кастрычніка 2021 году Саюз журналістаў Расеі(uk) заклікаў вызваліць Мажэйку[9].

6 кастрычніка 2021 году сумеснаю заяваю шасьці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, Мажэйка быў прызнаны палітычным вязьнем[11][12]. 11 кастрычніка стала вядома, што Мажэйку прад’явілі абвінавачаньні па двух артыкулам КК РБ за распальваньне сацыяльнай варожасьці (арт. 130) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369).[12]

23 сакавіка 2023 году Генадзя Мажэйку асудзілі да трох гадоў пазбаўленьня волі[13].

  1. ^ а б в Игорь Васильев. (2021-10-02) Кто такой Геннадий Можейко, задержанный журналист «КП»-Беларусь». Комсомольская правда.
  2. ^ Пишет о технологиях, призер фотоконкурса. Кто такой Геннадий Можейко, которого задержали после статьи про Андрея Зельцера. ZERKALO.IO(be) (2021-10-02).
  3. ^ Геннадий Можейко. (2018-02-26) В Минске «битвы за маршрутку» пока не наблюдается. Комсомольская правда.
  4. ^ Геннадий Можейко. (2019-11-14) Беларусь купила истребители вместо размещения российской авиабазы. Комсомольская правда.
  5. ^ Геннадий Можейко: «Никогда не думал, что такое может происходить в моей стране» (рас.). Прэс-клюб БеларусьПраверана 2021-10-12 г. Архіўная копія ад 2021-10-04 г.
  6. ^ а б В Москве задержали журналиста "КП в Беларуси", который написал статью о погибшем минчанине Андрее Зельцере. Настоящее время (2021-10-02).
  7. ^ а б Александра Новикова. (2021-10-02) Пропал в Москве, нашелся на Окрестина Журналист «Комсомольской Правды в Беларуси» арестован после публикации статьи об убитом минчанине, стрелявшем в кагэбэшника. Главное (рас.). Новая газета(ru).
  8. ^ а б Михаил Юшков; Анастасия Серова. (2021-10-02) Пропавший журналист КП оказался в изоляторе в Минске (рас.). РБК(ru).
  9. ^ а б Союз журналистов России потребовал от Минска освободить Геннадия Можейко (рас.). Interfax (2021-10-04). Праверана 2021-10-30 г.
  10. ^ Песков прокомментировал задержание Можейко (рас.). РИА Новости(be) (2021-10-04).
  11. ^ Заява аб прызнанні 73 чалавек, затрыманых па "справе Зельцэра", палітзняволенымі (бел.). Вясна (2021-10-06). Праверана 2021-10-12 г. Архіўная копія ад 2021-10-12 г.
  12. ^ а б Журналісту "КП у Беларусі" Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-10-11). Праверана 2021-10-12 г. Архіўная копія ад 2021-10-11 г.
  13. ^ «Праводзіў агітацыю супраць дзеючай улады». Асудзілі журналіста Генадзя Мажэйку (бел.). Новы час (2023-03-23).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць