Нацыянальны парк Гаўя

(Перанакіравана з «Гаўя (нацыянальны парк)»)

Нацыянальны парк Гаўя (па-латыску: Gaujas nacionālais parks) — самы вялікі нацыянальны парк у Латвіі.

Нацыянальны парк Гаўя
па-латыску: Gaujas nacionālais parks
катэгорыя II (нацыянальны парк) паводле МСАП
Рака Гаўя каля гораду Сігулда, Латвія
Рака Гаўя каля гораду Сігулда, Латвія
Мапа Латвіі
Мапа Латвіі
РазьмяшчэньнеЛатвія
Найбліжэйшы горад Сігулда
Каардынаты57°25′ пн. ш. 25°25′ у. д. / 57.417° пн. ш. 25.417° у. д. / 57.417; 25.417Каардынаты: 57°25′ пн. ш. 25°25′ у. д. / 57.417° пн. ш. 25.417° у. д. / 57.417; 25.417
Плошча91 745 га
Заснаваны 14 верасьня 1973

Парк займае плошчу ў 917,45 км² ў даліне ракі Гаўя, у некалькіх кілямэтрах ад гораду Валміера на паўночным усходзе да пасёлка Мур’яні (Мур’янскі мост). Заснаваны 14 верасьня 1973 году і зьяўляецца найстарэйшым нацыянальным паркам Латвіі. Адміністрацыя парку разьмешчана ў горадзе Сігулда.

Уцёсы з пясчаніку на Гаўі ў раёне Цэсісу

Біялягічнае багацьце нацыянальнага парку Гаўя — самае вялікае ў Латвіі. Парк мае разнастайныя формы рэльефу, крыніцы, маляўнічыя ляндшафты. Парк асабліва вядомы дзякуючы скалам з дэвонскага пясчаніку, разьмешчаным уздоўж берагоў ракі Гаўя. У некаторых месцах у раёне Сігулды вышыня гэтых скалаў дасягае 90 мэтраў. У парку знаходзіцца самая вялікая пячора ў Прыбалтыцы — Гутманя. Падчас вандровак па прыродных сьцежках можна назіраць дзікіх жывёлаў, характэрных для Латвіі. На беразе Аматы разьмешчаныя буйныя скалы зь пясчаніку і даляміту. Паўднёва-ўсходняя частка парку зьяўляецца папулярным месцам адпачынку жыхароў гораду Рыгі, а паўночна-заходняя частка пераважна прыродаахоўная тэрыторыя.

Раней гэты раён часам называлі «Лівонскай Швэйцарыяй», і турысты пачалі тут бываць яшчэ ў XIX стагодзьдзі.

Акрамя гарадоў Цэсіс і Сігулда, на тэрыторыі нацыянальнага парку таксама знаходзіцца Лігатнэ, а непадалёк знаходзіцца горад Валміера.

У парку каля 500 помнікаў гісторыі і культуры — гарадзішчаў, каменных замкаў, цэркваў, маёнткаў, ветракоў і вадзяных млыноў, архэалягічныя помнікі, творы архітэктуры і мастацтва. Тэрыторыя парку таксама ўключае ў сябе некалькі гістарычных будынкаў: Турайдзкі замак, Лцелстраўпэ (замак і царква), маёнтак Унгурмуйжа. Азёрны замак у Арайшы ўяўляе сабой рэканструкцыю паселішча старажытных латгалаў 9 стагодзьдзя. Пасёлак Лігатненскай папяровай фабрыкі зьяўляецца прыкладам рабочага пасёлку пачатку 20 стагодзьдзя.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць