Гаўры́ла Пры́нцып (па-сэрбску: Гаврило Принцип; 25 ліпеня 1894 — 28 красавіка 1918) — «югаславянскі нацыяналіст» з Босніі, які 28 чэрвеня 1914 г. забіў аўстрыйскага прастоланасьледніка Франца Фэрдынанда і ягоную жонку Сафію (Сараеўскае забойства). Гэта паслужыла падставай да пачатку Першай сусьветнай вайны.

Гаўрыла Прынцып
Дата нараджэньня 13 (25) ліпеня 1894[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 красавіка 1918(1918-04-28)[5][1][6] (23 гады)
Месца сьмерці
Подпіс Выява аўтографу

Прынцып, сэрб паводле нацыянальнасьці, нарадзіўся ў Абляе (Обљај), у Босьніі. Сэрбія была тады незалежнай дзяржавай, а Босьнія — часткай Аўстра-Вугорскай імпэрыі (акупаванай у 1878 і анэксаванай у 1908 годзе), населенай пераважна сэрбамі. Прынцып уступіў у анархісцкую, нацыяналістычную арганізацыю «Млада Босна», якая змагалася супраць акупацыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гаўрыла Прынцыпсховішча мультымэдыйных матэрыялаў