Млада Босна
Млада Босна (Маладая Босьнія) — сэрбская моладзевая рэвалюцыйная арганізацыя. Яе чальцы (адзін зь іх Гаўрыла Прынцып) забілі 28 чэрвеня 1914 эрцгерцага Франца Фэрдынанда і яго жонку графіню Сафію Гогенберг. Паўстала ў 1912.
Босьнія і Герцагавіна была акупаваная Аўстра-Вугоршчынай у 1878. Млада Босна выступала за вызваленьне Босьніі і Герцагавіны ад акупацыі і аб’яднаньне з Сэрбіяй.
Забароненая пасьля забойства Франца Фэрдынанда.