Гарбачы (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Гарбачы́[1] — вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Гарбачы ўваходзяць у склад Навасёлкаўскага сельсавету. На поўнач ад вёскі мэліярацыйныя кана­лы, злучаныя з р. Шчара, за 10 км на паўночны-захад ад Ляхавіч, 7 км ад чыгуначнага прыпынку Кавалі на лініі Баранавічы—Асіповічы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Баранавічы—Гайнін.

Гарбачы
трансьліт. Harbačy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Сельсавет: Навасёлкаўскі
Насельніцтва: 61 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225372
СААТА: 1250836021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°7′51″ пн. ш. 26°13′28″ у. д. / 53.13083° пн. ш. 26.22444° у. д. / 53.13083; 26.22444Каардынаты: 53°7′51″ пн. ш. 26°13′28″ у. д. / 53.13083° пн. ш. 26.22444° у. д. / 53.13083; 26.22444
Гарбачы на мапе Беларусі ±
Гарбачы
Гарбачы
Гарбачы
Гарбачы
Гарбачы
Гарбачы

Зь вёскі напрыканцы 1990-х быў перавезены вятрак у літаратурна-этнаграфічны музэй, што месьціцца ў в. Русіно.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1789 годзе Гарбачы — вёска, уласнасьць каталіцкай царквы ў Наваградзкім ваяводзтве. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзеснкай, з 1842 г. Менскай губэрняў.

У 1833 годзе вёска казённага маёнтку Дарава, 28 двароў, 270 жыхароў, шынок. У 1870 годзе у Дараўскай воласьці, 140 рэвіскіх душ. У 1889 г. побач з вёскай знаходзіліся 3 невялікія аднайменныя фальваркі, якія належалі В. М. Пашко (31 дзес. зямлі), В. І. Пашко (17 дзес. зямлі), Івану і Вікенцію Бубен (10 дзес. зямлі). У 1897 годзе ў вёсцы 70 двароў, 449 жыхароў, ветраны млын, кузьня. У 1909 г. — 93 двары, 648 жыхароў, школа.

З 1921 году у складзе Польшчы, вёска ў Дараўскай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва, 76 двароў, 386 жыхароў.

З верасьня 1939 году у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім pаёнене Баранавіцкай вобласьці. З 12.10.1940 году у Дараўскім с/с. З 8.1.1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. З 1954 году ў Навасёлкаўскім с/с. У 1940 г. 70 двароў, 373 жыха­ры.

У 1950 годзе створаны калгас імя Кутузава, які ў 1952 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса «Сталінскі шлях» Навасёлкаўскага с/с. У 2002 годзе 55 двароў, 88 жыхароў, у скла­дзе калгаса «Новы шлях» (цэнтар — в. Навасёлкі). Працавалі бібліятэка, клюб.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1959 год — 382 чалавекі
  • 1970 год — 311 чалавек
  • 1999 год — 99 чалавек
  • 2002 год — 88 чалавек, 55 двароў
  • 2010 год — 61 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 208

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць