Аўтаномная акруга (КНР)
Аўтаномная акру́га (па-кітайску: 自治州, піньінь zìzhìzhōu) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў КНР другога ўзроўню, якая звычайна ўтвараецца на тэрыторыі з заўважнай колькасьцю прадстаўнікоў ня-ханьскае нацыянальнасьці (або нацыянальнасьцяў). Зьяўляючыся адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай другога ўзроўню, звычайна ўваходзіць у склад правінцыі або аўтаномнага раёну. Паводле свайго адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўзроўню аналягічная акрузе або мескай акрузе.
Структура
рэдагавацьЗьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай другога ўзроўню, уваходзячы ў склад правінцыі або аўтаномнага раёну. Звычайна падзяляецца на паветы ды мескія паветы, пры гэтым у сваім складзе можа таксама ўтрымліваць вызначаныя аўтаномныя адзінкі (аўтаномны павет; пры гэтым уваходжаньне аўтаномнага павету менавіта ў аўтаномную акругу неабавязковае), а сама таксама ўваходзіць у склад аўтаноміі вышэйшага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўзроўню (напрыклад, Яньцы-Хуэйскі аўтаномны павет Баянгол-Мангольскай аўтаномнай акругі Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну).
З адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня аўтаномнай акругі існуе вызначанае выключэньне — Ілі-Казаская аўтаномная акруга СУАР, у склад якой, апрача паветаў, уваходзяць яшчэ й дзьве акругі.
Назва
рэдагавацьЯк і большасьць іншых назваў аўтаномных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Кітаю, назвы аўтаномных акругаў звычайна будуюцца паводле схемы «назва мясцовасьці» + «указаньне этнасу, для якога ствараецца аўтаномная акруга» + указаньне аўтаномнага статусу (напрыклад, Кызылсу-Кыргыская аўтаномная акруга). У назьве адміністрацыйнага рэгіёну заўсёды дадаецца суфікс -族 (па-беларуску: нацыянальны; за выняткам СУАР і выпадкаў, калі назва этнасу складаецца з двух ці больш словаў).
У выпадку, калі акруга ўтвараецца для некалькіх этнасаў, пасьля ўказаньня мясцовасьці могуць ісьці два прыметнікі з указаньнем этнасаў (напрыклад, Хайсі-Мангольска-Тыбэцкая аўтаномная акруга).
Сучаснае становішча
рэдагавацьНа цяперашні момант найбольш аўтаномных акругаў мае правінцыя Юньнань — 8, потым ідуць Цынхай (6), СУАР (5), Сычуань (3), Гуйчжоў (3), Ганьсу (2), Гірын (1), Хунань (1) і Хубэй (1).
44 зь 55 этнасаў Кітаю маюць аўтаномныя акругі, у іх знаходзіцца 71% ад насельніцтва ўсіх гэтых этнасаў. Большасьць аўтаномных акругаў разьмешчаныя на захадзе ды поўдні краіны.
Былыя
рэдагаваць- У 1952—1988 гадох на востраве Хайнань існавала Хайнань-Лі-Мяаская аўтаномная акруга, у 1988 годзе была створаная правінцыя Хайнань з чатырма ліскімі і двума лі-мяаскімі аўтаномнымі паветамі.
- Цянцьзянь-Туцьзя-Мяаская аўтаномная акруга правінцыі Сычуань да 1997 году.
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ўзроўню акругі бяз статусу аўтаноміі зь дзеляй ня-ханскага насельніцтва больш за 30%:
* Без адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак акругавага ўзроўню пяці аўтаномных раёнаў на 2000 год:
- Хэбэй: Чэндэ (ханьцы — 55,32%, маньчжуры — 39,87%)
- Ляанін: Бэньсі (ханьцы — 66,84%, маньчжуры — 30,22%), Даньдун (ханьцы — 64,11%, маньчжуры — 32,99%)
- Хунань: Чжанцьзяцзэ (туцьзя — 68.40%, ханьцы — 22.81%), Хуайхуа (ханьцы — 61.33%, дуны — 17.42%, мяа — 15.63%)
- Гуйчжоў: Аньшунь (ханьцы — 61.6%, буі — 16,92%, мяа — 14,27%), Тунжэнь (туцьзя — 37,81%, ханьцы — 31,76%, мяа — 14,87%, дуны — 11,41%)
- Юньнань: Юйсі (ханьцы — 68,18%, і — 19,32%), Пуэр (ханьцы — 40,92%, хані — 16,98%, і — 16.58%, лаху — 11.47%), Ліцьзян (ханьцы — 42,71%, наси 20,51%, и — 18,68%, лису — 9.62%), Ліньцан (ханьцы — 61,22%, дай — 15,77%, лаху и ва — 9,76%)
- Цынхай: Хайдун (ханьцы — 56,33%, хуэй — 20,38%, тыбэтцы — 9,2%, ту — 8,06%).