Ганна Язубчык
Ганна Андрэеўна Язубчык[1] (1 сьнежня 1904, в. Лядцо, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць — 2 сьнежня 1975) — беларускі навуковец ў галіне сельскай мікрабіялёгіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1962).
Ганна Язубчык | |
Дата нараджэньня | 1 сьнежня 1904 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 сьнежня 1975 (71 год) |
Месца вучобы | |
Занятак | навукоўца |
Навуковая сфэра | мікрабіялёгія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук[d] (1962) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1930 годзе. З 1935 году ў Інстытуце біялягічных навук АН БССР (у 1939—1941 гадах дырэктар).
Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі пад час Другой сусьветнай вайны. У 1944—1945 гг. на пасадзе дырэктара Навукова-дасьледчага аграглебавага інстытуту Акадэміі навук БССР[2]. З 1945 году загадчык лябараторыі мікрабіялёгіі Інстытутё сацыялістычнай гаспадаркі (з 1956 г. — НДІ земляробства АН Беларусі). У 1969—1974 гадах у Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі.
Навуковыя працы
рэдагавацьАўтар шматлікіх прац па глебавай мікрабіялёгіі.
- Мікраарганізмы ў сельскай гаспадарцы. Мн., 1957;
- Полезные микрооорганизмы в сельском хозяйстве, Мн., 1972 (разам з В. М. Чаканавай)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ {Літаратура/ЭПБ|5}}
- ^ История Института почвоведения и агрохимии (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4 — С. 246.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с. — С. 457.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Язубчык, Ганна Андрэеўна (доктар сельскагаспадарчых навук; 1904—1975)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі