Белыя лаўкі
Гандлёвыя шэрагі | |
Белыя лаўкі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Пружаны |
Каардынаты | 52°33′22.20″ пн. ш. 24°27′20.84″ у. д. / 52.5561667° пн. ш. 24.4557889° у. д.Каардынаты: 52°33′22.20″ пн. ш. 24°27′20.84″ у. д. / 52.5561667° пн. ш. 24.4557889° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм з рысамі барока |
Аўтар праекту | Міхайлоўскі, Савіч |
Дата заснаваньня | 1867 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Белыя лаўкі | |
Белыя лаўкі на Вікісховішчы |
Гандлёвыя рады «Бе́лыя ла́ўкі» — помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці. Пабудаваныя ў 1867 року з цэглы. Архітэктары — Міхайлоўскі і Савіч.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗбудаваныя на месцы старых драўляных гандлёвых радоў паводле праекту гарадзенскага губэрнскага архітэктара Міхайлоўскага і эпархіяльнага архітэктара Т. Савіча. Першапачаткова мелі праезд ва ўнутраны дворык для падвозу і захоўваньня тавараў[1].
Архітэктура
рэдагавацьПомнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагодзьдзя з рысамі барока і клясыцызму. Цікавыя як рэдкі ўзор грамадзянскай манумэнтальнай архітэктуры[1].
Прастакутны ў пляне двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам з франтонамі на тарцах. 2 шэрагі гандлёвых ячэек утвораныя масіўнымі аркадамі з абодвух падоўжных фасадаў. Насупраць інтэрвалаў паміж слупамі арак неглыбокія простакутныя нішы ў сьценах, у якіх разьмешчаныя дзьверы і вітрыны гандлёвых памяшканьняў.
Колішні праезд пасярэдзіне падкрэсьлены трохпралётнымі рызалітамі, апрацаванымі пілястрамі і завершанымі фігурнымі франтонамі.
Крыніцы і заўвагі
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Архітэктурныя помнікі Пружаншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 39.
- Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область // / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — ISBN 5-85700-017-3
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000588 |
- Белыя лаўкі , Radzima.org
- Белыя лаўкі (рас.), Глёбус Беларусі