Галіна Егарэнкава

савецкая і беларуская літаратуразнаўца

Галіна Іванаўна Егарэнкава (па-расейску: Галина Ивановна Егоренкова, 13 траўня 1942, Ніжні Ноўгарад, Расея9 лютага 1989, Ніжні Ноўгарад) — савецкая і беларуская літаратуразнаўца, кандыдат філялягічных навук, дацэнт

Галіна Егарэнкава
Дата нараджэньня 13 траўня 1942(1942-05-13)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 лютага 1989(1989-02-09) (46 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, літаратурны крытык
Месца працы
Сябра ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і рабочага ў горадзе Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад). У 1965 годзе скончыла філялягічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Выкладала расейскую мову і літаратуру ў школах Горкага (1965-1967). Скончыла асьпірантуру пры Літаратурным інстытуце ў Маскве. З 1972 годзе — асыстэнт, з 1978 году — дацэнт катэдры расейскай і зарубежнай літаратур Менскага пэдагагічнага інстытуту. Па сумяшчальніцтве выкладала расейскую літаратуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1972-1978). З 1980 году жыла ў Горкім і працавала дацэнтам катэдры літаратуры Пэдагагічнага інстытуту ў Горкім. Кандыдат філялягічных навук. Сябра СП СССР з 1979 году. Пахаваная на Румянцаўскіх (Ольгінскіх) могілках[2].

Творчасьць

рэдагаваць

Выступаць у друку пачала ў 1964 годзе. Літаратурна-крытычныя артыкулы і літаратуразнаўчыя працы прысьвечаны творчасьці А.Пушкіна, Ф.Дастаеўскага[3], Л.Талстога, М.Гогаля, М.Лермантава, беларускіх пісьменьнікаў І.Шамякіна, А.Адамовіча, Г.Далідовіча, В.Казько, І.Пташнікава, І.Чыгрынава і інш.

Аўтар кніг «Духовная жажда» (Горкі, 1983), «Земная основа» (літаратурна-крытычныя артыкулы, Горкі, 1987). У 1990 годзе. у Менску выйшаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў аб беларускай прозе 70-80-х гадоў «Звено связующее».

  1. ^ Егоренкова Галина Ивановна // https://www.biografija.ru/biography/egorenkova-galina-ivanovna.htm
  2. ^ Егоренкова Галина Ивановна(недаступная спасылка), Ніжагародзкая энцыкляпэдыя
  3. ^ Егоренкова Галина Ивановна «Путь к великим романам», 1983

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X