Галіна Васілеўская

беларуская літаратарка

Галіна Ануфрыеўна Васілеўская (15 студзеня 1927, Клічаў, Магілёўская вобласьць6 кастрычніка 2017) — беларуская пісьменьніца.

Галіна Васілеўская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 15 студзеня 1927(1927-01-15)
Памерла 6 кастрычніка 2017(2017-10-06) (90 гадоў)
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і рабочага. З 1932 годзе сям’я жыла ў Менску. Да вайны скончыла 6 клясаў 9-й менскай сярэдняй школы. У 1945 годзе экстэрнам здала іспыты за дзесяцігодку. У 1950 годзе скончыла аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ. Працавала радыёжурналістам (1950—1953), літаратурным супрацоўнікам часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі» (1953—1959), рэдактарам аддзелу часопіса «Работніца і сялянка» (1959—1977), рэдактарам аддзелу нарысу (1977—1979), адказным сакратаром часопісу «Полымя» (1979—1982), дырэктарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры (1982—1988).

Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР.

Творчасьць

рэдагаваць

Літаратурнай працай займалася з 1953 году. Пісала нарысы, артыкулы. У 1959 году апублікавала першае апавядаьнне «Блакітныя канвэрты». Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва: дакументальна-мастацкая аповесьць «Маланка ўначы» (1963), аповесьць-хроніка «Бывай, Грушаўка!» (1978) — пра жыьццё і ўдзел падлеткаў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў акупаваным фашыстамі Менску. Інтэрнацыянальнай дружбе дзяцей прысьвечана аповесьць «Я еду на вярблюдзе» (1970), напісаная пасьля паездкі ў Эгіпет.

Пра адзін год з жыцьця беларуса Віталя Пятроўскага, самага юнага вынаходніка ў былым СССР, расказана ў аповесьці «Крылы» (1987). Дзяцінству Веры Харужай прысьвечана аповесьць «Што помніцца…» (1991). Творы пісьменьніцы перакладаліся на армянскую, расейскую мовы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Васілеўская Галіна Ануфрыеўна//Бел. энцыкл.-Мн., 1997. Т. 4.-С. 23.
  • Васілеўская Галіна Ануфрыеўна//Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.-Мн., 1984. Т. 1.-С. 581.
  • Васілеўская Галіна//Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн.-Мн., 1992. Т. 1.- С. 526—521.