Галубенькі
Галубе́нькі[1] (таксама Галубэ́нькі[1]) — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Кабыльніцкага сельсавету.
Галубенькі | |
трансьліт. Halubieńki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Кабыльніцкі |
Насельніцтва: | 21 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222395 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°56′1.00″ пн. ш. 26°43′34.00″ у. д. / 54.9336111° пн. ш. 26.7261111° у. д.Каардынаты: 54°56′1.00″ пн. ш. 26°43′34.00″ у. д. / 54.9336111° пн. ш. 26.7261111° у. д. |
± Галубенькі |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1847 годзе вёска маёнтку Антанізбэрг Кабыльніцкай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, валоданьне братоў Галкаў, 4 двары, 21 жыхар. У 1904 годзе 3 вёскі: Галубенькі (39 жыхароў), Галубенькі 1-я (18 жыхароў), Галубенькі 2-я (32 жыхары). У 1907 годзе існавалі 2 вёскі: 17 і 27 жыхароў.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Мядзел Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай, з 20.01.1960 г. Менскай абласьцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце.
У 1949 годзе створаны калгас імя Я. Коласа. Пазьней вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Чапаева, з 1979 г. — калгаса «Нарач» (цэнтар — Чараўкі).
Насельніцтва
рэдагаваць- 1960 год — 49 жыхароў
- 1997 год — 10 двароў, 12 жыхароў
- 2009 год — 21 чалавек[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі