Марсыліюс Інгенскі
нідэрляндзкі філёзаф
Марсыліюс Інгенскі (Inghen або Marsilius Ingenuus; 1335?/1340? — 20 жніўня 1396) — навуковец XIV стагодзьдзя.
Вучань схалястыка Окама, у 1367 і 1371 лектар Парыскага ўнівэрсытэту. У заснаваным Рупэртам I Гайдэльбэрскім унівэрсытэце Марсыліюс ў 1386 годзе быў абраны першым рэктарам (адсюль яго мянушка: lux et origo Heidelbergensis scholae). Марсыліюс пакінуў значную колькасьць багаслоўскіх, філязофскіх і мэдычных твораў, зь якіх атрымала асаблівую вядомасьць: «Quaestiones in quattuor libros sententiarum». Марсыліюс быў прыхільнікам наміналізму ў Нямеччыне, дзе да таго часу панаваў рэалізм. Шмат у чым абапіраўся на Арыстотэля.