Ало́ха — слова гавайскага паходжаньня з шырокім спэктрам значэньняў. Алоха выкарыстоўваецца каб выказаць пачуцьці прыхільнасьці, любові, спачуваньня, пажаданьні міру, а таксама як прывітаньне й разьвітаньне. Алоха таксама ўжываецца як мянушка штату Гаваі і як назва традыцыйнай гавайскай кашулі(en).

Вокладка разьвітальнае песьні "Алоха Оэ" апошняй каралевы Гаваяў Ліліўокалані
Вокладка разьвітальнае песьні "Алоха Оэ" апошняй каралевы Гаваяў Ліліўокалані

Этымалёгія

рэдагаваць

Алоха паходзіць ад прота-палінэзійскага кораню *qarofa, чым таксама тлумачыцца прысутнасьць падобных словаў у іншых палінэзійскіх мовах. Aroha ў Маары і alofa ў Самоа і Тонга таксама значаць каханьне ці любоў (адсюль назва сталіцы Тонга — Нукуалофа, у перакладзе жытло любові).

Згодна з народнай этымалёгіяй, слова ўтварылася з двух каранёў: alo, што значыць прысутнасьць, твар, дзяліць, і , што перакладаецца як подых жыцьця. Тым ня менш, у параўнаньні з , апошні гук у слове aloha не падаўжаецца.

Выкарыстаньне алоха для вітаньня пашырылася пасьля кантактаў гавайцаў з эўрапейцамі й амэрыканскімі місіянэрамі, якія папулярызавалі яго ўжытак ў дадатку да гавайскіх словаў kakahiaka (раніца), ʻauinalā (дзень) і ahiahi (вечар). У цяперашні час алоха ўжываецца сярод насельніцтва Гаваяў само па сабе ці ў спалучэньні з абдымкамі (зь сям’ёй і сябрамі) як унівэрсальнае вітаньне й разьвітаньне.

Таксама папулярная канцэпцыя дух алоха (Aloha spirit), што для жыхароў Гаваяў адлюстроўвае глыбейшы сэнс сьветаадчуваньня і чалавечых суадносінаў у духу добразычлівасьці, гасьціннасьці, узаемнае дапамогі й разуменьня.

Шырока вядомая песьня Алоха Оэ(en), напісаная апошняй каралевай Гаваяў Ліліўокалані як разьвітаньне з каралеўствам пасьля захопу ўлады ўзброенымі амэрыканскімі плянтатарамі й нашчадкамі хрысьціянскіх місіянэраў у дзяржаўным перавароце 17 студзеня 1893 году.