Вітольд Цэраскі
Вітольд Карлавіч Цэраскі (9 траўня [ст. ст. 27 красавіка] 1849, Слуцак — 29 траўня 1925) — расейскі і савецкі астраном, чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН (ад 1914 году). Пасьля сканчэньня Слуцкай гімназіі навучаўся на фізыка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту. Абараніўшы доктарскую дысэртацыю «Астранамічны фатамэтар і яго прыстасаваньні», стаў прафэсарам. З 1891 году — загадчык Маскоўскай унівэрсытэцкай абсэрваторыі.
Вітольд Цэраскі | |
![]() | |
Нарадзіўся |
27 красавіка (9 траўня) 1849 або 1849[1] Слуцак, Менская губэрня, Расейская імпэрыя[2] |
---|---|
Памёр |
29 траўня 1925[2] або 1925[1] Траецкае[d], Падольскі павет, Маскоўская губэрня, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР |
Навуковая сфэра | астраномія |
Месца працы | Слуцкая гімназія, Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і Імпэратарскі маскоўскі ўнівэрсытэт |
Альма-матэр | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковы кіраўнік | Фёдар Брадзіхін |
Вучні | С. Арлоў, С. Блажко, А. Міхайлаў, Г. Ціхаў |
Вітольд Цэраскі — адзін зь піянэраў выкарыстаньня фатаграфіі ў астраноміі, заснаваў маскоўскую школу астрафатамэтрыі[3]. У 1885 адкрыў прамянеючыя ў начы срэбрыстыя воблакі, назіраў іх у 1885—1892 гадох, вызначыў іх сярэднюю вышыню. Прапанаваў аналітычны спосаб вызначэньня каардынат мэтэорнага радыянту і мэтад вызначэньня кутавай хуткасьці мэтэораў.
У гонар Цэраскага названая малая плянэта 807 Цэраскія.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Catalog of the German National Library
- ^ а б в Цераский Витольд Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Вітольд Карлавіч Цэраскі // Pawet
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Вітольд Карлавіч Цэраскі // Pawet
- Багдашыч С., Квіткевіч С. Астраном са Слуцка // Менская праўда.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |