Вітольд Цэраскі

(Перанакіравана з «Вітольд Цераскі»)

Вітольд Карлавіч Цэраскі (9 траўня [ст. ст. 27 красавіка] 1849, Слуцак — 29 траўня 1925) — расейскі і савецкі астраном, чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН (ад 1914 году). Пасьля сканчэньня Слуцкай гімназіі навучаўся на фізыка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту. Абараніўшы доктарскую дысэртацыю «Астранамічны фатамэтар і яго прыстасаваньні», стаў прафэсарам. З 1891 году — загадчык Маскоўскай унівэрсытэцкай абсэрваторыі.

Вітольд Цэраскі
Дата нараджэньня 27 красавіка (9 траўня) 1849 або 1849[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 траўня 1925(1925-05-29)[2] або 1925[1]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўскі ўнівэрсытэт
Занятак астраном
Навуковая сфэра астраномія
Месца працы
Сябра ў Пецярбурская акадэмія навук[d]
Навуковая ступень доктар навук (1888)
Навуковы кіраўнік Фёдар Брадзіхін[d]
Вучні С. Арлоў, С. Блажко, А. Міхайлаў, Г. Ціхаў

Вітольд Цэраскі — адзін зь піянэраў выкарыстаньня фатаграфіі ў астраноміі, заснаваў маскоўскую школу астрафатамэтрыі[3]. У 1885 адкрыў прамянеючыя ў начы срэбрыстыя воблакі, назіраў іх у 1885—1892 гадох, вызначыў іх сярэднюю вышыню. Прапанаваў аналітычны спосаб вызначэньня каардынат мэтэорнага радыянту і мэтад вызначэньня кутавай хуткасьці мэтэораў.

У гонар Цэраскага названая малая плянэта 807 Цэраскія.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць