Вінар
Вінар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Вінар лац. Vinar | |
Winear | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wino + Hari |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Войнар |
Зьвязаныя імёны | Harwin |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вінар» |
Паходжаньне
рэдагавацьВінар, пазьней Вінэр (Winear, Wiener) і Гарвін (Harwin) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) паходзіць ад гоцкага wins 'сябар', а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[2], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[3], германскага heru 'меч'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Winer (Winerus)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Zagaie: Winar… czynsz płacą (1594 год)[6].
Носьбіты
рэдагаваць- Мікалай Вінар (1912—1977) — наваградзкі краязнаўца, заснавальнік школьнага гістарычна-краязнаўчага музэю ў Любчы
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 782, 1614.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 621.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 474.