Віляш
Віляш, Вілюш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Віляш лац. Vilaš | |
Willusch | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wilo + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вілюш |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Віляш» |
Паходжаньне
рэдагавацьВілюш або Віліш (Willusch, Willisch[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wilasz (Wilusz, Wilusz)[5]: Willusius (1336 год), Willusch (1345, 1392 і 1407 гады), Willusz (1367 год), Wylusch (1419, 1456, 1458 і 1490 гады), Wylussz (1455 год), Vilusch (1492 год), Vilusz (1456 год), Vylaz (1475 год)[6].
У Чэхіі бытавала германска-славянскія імёны Vileša і Viluš[7].
У Прусіі бытавала імя Вілюш: Willuso (1320 год)[8]; Willusch (1392 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре земли Жомойтское… Виляшу (1432 год)[9]; homines videlicet Jaczko Vyliasowicz (18 сакавіка 1496 году)[10].
Носьбіты
рэдагаваць- Віляш — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Казімера Ягайлавіча чалавека ў Медніцкай воласьці (Жамойць)[11]
- Станіслаў Паўлавіч Віляшэвіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[12]
Вілюшы (Williusz) гербу Божая Воля — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[13]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 123.
- ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 9, 23, 56.
- ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 575.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 288.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 6. — Wrocław, 1981—1983. S. 99, 109.
- ^ Svoboda J. Bemerkungen über alttschechische Personennamen deutscher Herkunft // Onomastica Slavogermanica. III. — Berlin, 1967. S. 39.
- ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 118.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 269.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 511.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). P. 506.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 248.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 369.