Вільгерд

(Перанакіравана з «Вільгард (імя)»)

Вільгерд (Вільгерт, Вільгірд), Вільгард — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Vilgerd
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wilo + Gerd
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вільгард, Вільгерт, Вільгірд
Зьвязаныя імёны Гердвіл
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вільгерд»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вілгерд, Вілігард, Вільгард або Вільгерт (Wilgeard[1], Vilgerdr[2], Vilgerd[3], Vilgerð[4], Willigard, Vilgard[5], Wilgert[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8]. Такім парадкам, імя Вільгерд азначае «ахова волі» (тое ж, што і імя Гердвіл)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: z P. Matiaszem Wilgirdem… Jósef Wilgird[10], Abraham Wilgird[11] (1690 год); Wieś Kurlanowo… Spila Wilgert y Pauluk (26 жніўня 1765 году)[12].

Носьбіты

рэдагаваць

Вільгерды або Вільгірды (Wilgierd, Wilgird) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету (ваколіцы Жыжмараў)[14].

Вільгерды (Wilgierd) гербу Бонча — літоўскі шляхецкі род[15].

У XVI ст. існаваў маёнтак Вільгардавічы (Вильгардовичи) у Жамойцкім старостве[16][17].

На 1906 год існавала вёска Вільгерты ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[18].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 497.
  2. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 69.
  3. ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 375.
  4. ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 279.
  5. ^ Frassetto M. Christian Attitudes Toward the Jews in the Middle Ages. — Taylor & Francis, 2007. P. 53.
  6. ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 574.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 599, 1597.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  10. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 51.
  11. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 195.
  12. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 158.
  13. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 3. Księstwo Żmudzkie. XV—XVIII wiek. — Warszawa, 2015. S. 157.
  14. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 444.
  15. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1938. S. 149.
  16. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 51.
  17. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 101.
  18. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 130.