Вільгард (лац. Vilgardus[1]) — неартадаксальны хрысьціянскі прапаведнік X ст.

Біяграфія

рэдагаваць

Упамінаецца Раулем Глябэрам. Паходзіў з Равэнны. Спрабаваў сумясьціць вучэньне Царквы і паганскую культуру. Паводле меркаваньня Вільгарда, боскае адкрыцьцё знайшло адлюстраваньне ня толькі ў Сьвятым Пісаньні, але і ў творчасьці клясычных лацінскіх паэтаў.

Вучэньне прапаведніка асудзіў арцыбіскуп Равенны Пётар (928—971), які знайшоў, што спробы заснаваць культ Вэргіліюса, Гарацыюса і Авідыюса не сумяшчаюцца з хрысьціянскай рэлігіяй. Неўзабаве па вэрдыкце прэлята Вільгарда забілі; абставіны яго сьмерці засталіся невядомымі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Frassetto M. Christian Attitudes Toward the Jews in the Middle Ages. — Taylor & Francis, 2007. P. 53.