Скарачэньне:
ВП:КАА
Гэтая старонка прысьвечана выбару абраных артыкулаў. Такія артыкулы зьяўляюцца ўзорам лепшага, што ёсьць у Вікіпэдыі на беларускай мове, і павінны адпавядаць крытэрам абраных артыкулаў.

Перад тым, як намінаваць артыкул на атрыманьне статусу абранага, яго рэкамэндуецца выставіць на рэцэнзію. Намінатар павінен валодаць тэмай артыкула, у тым ліку крыніцамі, зь якіх браўся матэрыял, каб быць здольным весьці дыскусію ў працэсе абмеркаваньня. Калі намінатар не зьяўляецца адным з асноўных аўтараў артыкула, яму варта ўзгадніць намінаваньне з аўтарамі. Намінатар павінен быць адкрытым да канструктыўнай крытыкі, якая будзе выказвацца ў працэсе абмеркаваньня, і старацца хутка рэагаваць на яе.

Артыкул не павінен адначасова быць кандыдатам ў абраныя артыкулы, кандыдатам ў добрыя артыкулы ці быць на рэцэнзіі.

Абмеркаваньні абраных артыкулаў па папярэдняй схеме можна знайсьці ў архіве.

Якасны зьмест:

Дапаможныя сродкі:

Зьвязаныя матэрыялы:

Намінаваньне

Перад намінаваньнем артыкула ў абраныя рэкамэндуецца пасьпяхова прайсьці працэдуру абраньня ў добрыя артыкулы і/ці абмеркаваць пытаньне мэтазгоднасьці намінаваньня артыкула ў абраныя з удзельнікамі адпаведнага тэматычнага праекту/партала ці з найбольш актыўнымі рэдактарамі артыкула.

Для таго, каб намінаваць артыкул, стварыце падстаронку выгляду [[Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Назва артыкула]], дзе «Назва артыкула» — назва артыкула, які намінуецца (увесьці ў поле ніжэй і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:

  • Коратка (1—2 фразамі) апішыце яе і падпішыцеся: ~~~~.
  • Стварыўшы падстаронку, запішыце яе ў ніжэйпрыведзеную табліцу ў разьдзеле «Кандыдаты ў абраныя». Пазначце дату намінаваньня і дайце спасылку на падстаронку.
  • У сам артыкул устаўце шаблён {{Кандыдат у абраныя артыкулы}} ці шаблён {{Добры артыкул і кандыдат у абраныя}}, калі артыкул ужо выбраны добрым.
  • Калі намінуеце артыкул, каторы напісаны пераважна вамі, пазначце гэта.
  • Калі ласка, не намінуйце больш аднаго «вашага» артыкула адначасова, а пачакайце спачатку водгукаў: верагодна, крытыка аб адным артыкуле будзе датычная і да іншых.
  • Калі артыкул ужо высоўваўся ў абраныя, але ня быў выбраным, тады ён можа быць паўторна намінаваны толькі пасьля яго дапрацоўкі, праведзенай з улікам усіх выказаных у ходзе абмеркаваньня заўваг. Намінуючы артыкул паўторна, скарыстайцеся наяўнай падстаронкай намінаваньня артыкула, прыбраўшы папярэднія абмеркаваньні ў архіў падстаронкі і пазначыўшы спасылку на яго.
Абмеркаваньне
Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.



Кандыдаты ў абраныя

Дата высоўваньня Падстаронка абмеркаваньня Хада абмеркаваньня
28 верасьня 2022ЛетувізацыяАртыкул абраны

На пазбаўленьне статусу

Абмеркаваньні аб пазбаўленьні статусу абраных адбываюцца на старонцы На пазбаўленьне статусу. Тут коратка прадстаўлены сьпіс такіх артыкулаў (правіць сьпіс):

Дата высоўваньня Артыкул Асноўныя недахопы Вынік
13 сакавіка 2019 году Усходні фронт (Першая сусьветная вайна) Артаграфічныя памылкі; зробленыя падчас вылучэньня ў абраныя заўвагі ня выпраўленыя статус пакінуты

Каардынатарам на зацемку

Каардынатары павінны сачыць за выкананьнем правіл намінаваньня і абмеркаваньня, пэрыядычна абіраць адзін з артыкулаў, аднаўляць табліцу бягучых кандыдатаў, а таксама сачыць за тым, каб выбраныя артыкулы ня ўтрымлівалі матэрыялаў, абароненых аўтарскімі правамі.

Калі вы зьяўляецеся асноўным аўтарам артыкула, рашэньне пытаньня аб яго абраньні даручыце іншым каардынатарам ці аднаму з адміністратараў.

Які артыкул выбраць?

  • Артыкул павінен быць на абмеркаваньні ня меней за два тыдні. Зь іншага боку, артыкул, які ня быў абраны цягам 3-х месяцаў і мае нявыпраўленыя недахопы, можа здымацца з галасаваньня і не павінен паўторна высоўвацца, пакуль яны ня будуць выпраўленыя.
  • У падтрымку артыкула павінна прагаласаваць ня меней за 4 удзельнікі (3 акрамя ініцыятара) і пры гэтым ня меней за палову ўсіх прагаласаваўшых.
  • Артыкул павінен адпавядаць крытэрам.
  • Неабходна ўважліва азнаёміцца зь меркаваньнямі і аргумэнтамі ўдзельнікаў. Напрыклад, артыкул могуць адхіляць таму, што не падабаецца тэма, аднак гэта не зьяўляецца аргумэнтам.
  • Не выбіраць заўсёды артыкулы «уверсе сьпісу», — выдатныя артыкулы могуць быць забытыя і застацца ў канцы табліцы.
  • Не выбіраць толькі артыкулы, дзе «ўсе за»: бывае, што артыкул з дробнымі заўвагамі лепшы, чым артыкул зусім без заўваг, таму што, можа стацца, у ягоным абмеркаваньні ўдзельнічала больш людзей.

Працэдура абраньня артыкула

  • Падвесьці вынік на падстаронцы, што артыкул абраны. Закрыць абмеркаваньне.
  • Адзначыць у агульнай табліцы колерам і запісам «Артыкул абраны» ў калёнцы «Хада абмеркаваньня», пры гэтым запіс аб папярэднім абраным артыкуле з табліцы выдаліць.
  • Зьмясьціць унізе артыкула шаблён {{Абраны артыкул}}.
  • Зьмясьціць вытрымку з артыкула і 1 выяву на Галоўную старонку праз рэдагаваньне шаблёна {{Цяперашні абраны артыкул}}. Лепш за ўсё браць уводзіны ў артыкул і першую выяву ў ім. Але гэта ня догма, галоўнае, каб вытрымка была збалянсаванай і цікавай. Малюнак павінен быць толькі пад свабоднай ліцэнзіяй.
  • Зьмясьціць запіс пра артыкул на старонцы Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы.
  • Дадаць запіс у табліцу Вікіпэдыя:Сьпіс абраных артыкулаў.
  • Калі абраны артыкул зь ліку добрых, тады трэба прыбраць з артыкула адпаведны шаблён і выдаліць артыкул са старонкі Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы.

Прыкладны пералік станаў абмеркаваньня, для пазначэньня ў табліцы

  • Новы артыкул — артыкул надоечы быў высунуты.
  • Усе «за» — пакуль што артыкул карыстаецца агульнай падтрымкай.
  • Дробныя заўвагі — былі выказаныя нязначныя заўвагі па дапрацоўцы артыкула.
  • Ёсьць пярэчаньні — маецца шэраг пярэчаньняў, у тым ліку істотных.
  • Сур'ёзныя прэтэнзіі — супраць артыкула было выказана шмат сур’ёзных прэтэнзіяў. Хутчэй за ўсё, калі недахопы ня будуць хутка выпраўлены, артыкулу будзе адмоўлена ў абраньні.
  • Праблемы з ліцэнзіяй — артыкул утрымлівае выявы зь няпэўным ліцэнзійным статусам ці мае іншыя праблемы з аўтарскімі правамі.
  • Абраны — артыкул абраны. Не прыбірайце абмеркаваньне ў архіў адразу пасьля абраньня, а зрабіце гэта празь некалькі дзён. Выстаўляючы гэты статус, дадайце наступны стыль да адпаведнага радка табліцы: style="background-color: gold;".