Шаблён:Цяперашні абраны артыкул

Украінская мова ва Ўкраіне паводле перапісу 2001 году
Украінская мова ва Ўкраіне паводле перапісу 2001 году

Украінская мова — нацыянальная мова ўкраінцаў. Належыць да славянскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і. Колькасьць носьбітаў — каля 45 млн, большасьць зь якіх жыве ва Ўкраіне. Зьяўляецца дзяржаўнай мовай ва Ўкраіне, адна зь дзяржаўных у Прыднястроўі. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі, Малдове, Польшчы, Расеі, Румыніі, Славаччыне, Казахстане, Аргентыне, Бразыліі, Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у сьвеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна зьяўляецца другой або трэцяй славянскай мовай паводле колькасьці носьбітаў (пасьля расейскай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моваў сьвету.
(артыкул цалкам…)