Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Летувізацыя

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю. Дзякую за заўвагу, што надышла ў час рэцэнзаваньня, а таксама за прапанову вылучаць артыкул у абраныя. Увогуле, працую над тэмай ужо даволі працяглы час, вынікам чаго сталі, сярод іншага, адзначаныя супольнасьцю артыкулы Ліцьвіны, Жамойць, Аўкштота і Малая Летува. Спадзяюся, што ўрэшце атрымалася больш-менш скласьці той даволі няпросты «пазл», што ўзьнік з гісторыяй назваў Літва, ліцьвіны, літоўская мова. Адпаведна, у наяўных драматычных умовах артыкул можа быць карысным беларусам дзеля лепшага разуменьня ня толькі ўласнай гісторыі, але і сучаснага геапалітычнага становішча. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:23, 28 верасьня 2022 (+03)[адказаць]
  2. Падтрымліваю. Дзякуй за грунтоўны артыкул! --Ліцьвін (гутаркі) 23:28, 28 верасьня 2022 (+03)[адказаць]
  3. Падтрымліваю. Найбольшы артыкул сярод усіх іншых адпаведных артыкулаў у 7 моўных разьдзелах Вікіпэдыі, у тым ліку больш як 7-кратна пераўзыходзіць памерам артыкул па-ангельску.--Удзельнік:W 9:37, 22 лістапада 2022 (UTC+3)
  4. Падтрымліваю. --Stary Jolup (гутаркі) 10:37, 24 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Супраць Артыкул вельмі грунтоўны, і дзякуй аўтару за яго, але мае відавочныя недахопы ў не нэўтральнасьці. Летувіскі пункт гледжаньня на пытаньне зусім не паказаны. Таксама апісваецца збольшага летувізацыя беларусаў, а пра летувізацыю палякаў нашмат менш. Было б добра, калі б нехта з летувісаў выказаў свае меркваньні. Гатовы зьмяніць голас, пасьля выпраўленьня нэўтральнасці, калі будуць паказанія розныя погледы. Ў цэлым артыкул добры, але патрабуе дапрацоўкі. --Vasyl` Babych (гутаркі) 21:12, 7 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Прынамсі 20 крыніцаў у артыкуле належаць летувіскім аўтарам, зь іх 15 па-летувіску. Яшчэ 22 крыніцы пададзеныя па-польску. Таму наўрад ці выпадае пагадзіцца з заўвагамі наконт непаказанасьці летувіскага пункту гледжаньня і шмат меншага апісаньня палякаў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 9:32, 22 лістапада 2022 (UTC+3)

Дапрацоўкі

рэдагаваць

Камэнтары

рэдагаваць

Выбраны ў абраныя.--Удзельнік:W 14:34, 24 лістапада 2022 (UTC+3)