Вікіпэдыя:Праект:Ці ведаеце вы/2009/9—15 сакавіка
З новых артыкулаў (9—15 сакавіка)
Ці ведаеце вы, што...
- ...Бікрам Самват зьяўляецца афіцыйным календаром у Індыі?
- ...у 1965 годзе больш за тысячу чалавек прыбыло ў мястэчка Заблудаў на зьяўленьне Маці Божай?
- ...Зыгмунт Закрэўскі, пазьнейшы прафэсар гісторыі і выкладчык нумізматыкі, дактарызаваўся з хіміі і філязофіі?
- ...ваяводзкі мундзір Амсьціслаўскага ваяводзтва складаўся зь цёмна-сіняга («гранатовага») кунтуша са срэбнымі адваротамі і жоўтага («саламянага») жупана?
- ...пасярэднікам грамадзянскага рэпартэрства зьяўляецца live blogging?
- ...у 1903 годзе ў вёсцы Занарач былі знойдзеныя 3 курганы, аднесеныя да 3-й чвэрці 1 тысячагодзьдзя н. э.?
- ...за польскім часам сучасная плошча Антонія Тызэнгаўза ў Горадні была названая ў гонар Вітаўта?
- ...у гэтым годзе была вызначаная асоба вялікалітоўскага магната, прысутнага на ўнікальным надмагільным партрэце 1746 году?