Заблудаўскі цуд — сэрыя невытлумачаных зьяваў, што адбыліся ў ваколіцах мястэчка Заблудаў (Польшча) у 1965 годзе.

У палове траўня ў мястэчку пашырылася інфармацыя, што маладая дзяўчынка Ядвіга Якубоўская бачыла Маці Божую, пад час якой ёй было сказана пра чарговае зьяўленьне 30 траўня 1965 году.

Камуністычная бясьпека паспрабавала перашкодзіць зьбіраньню народу на гэты дзень. У мястэчка прыбыло больш за тысячу людзей з усяго Беластоцкага ваяводзтва. Дайшло да сутычак між польскай міліцыяй (якая ўжыла сьлезацечны газ) і вернікамі, што закідвалі каменьнямі машыны з гукаўзмацьняльнікамі.

Цуд ніколі ня быў прызнаны каталіцкім касьцёлам.

Літаратура

рэдагаваць