Вікіпэдыя:Галасаваньні/Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік: прыняты першы варыянт правіла.

Прадмова

рэдагаваць

У 2009 годзе Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» быў распрацаваны Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі ТКП 177-2009 «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову» (аўтар В.П. Лемцюгова). Ён быў зацьверджаны загадам Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2009 г. № 57 і 1 траўня 2009 году ўведзены ва ўжываньне.

Тэхнічны кодэкс устанаўлівае асноўныя спосабы і правілы перадачы на беларускую мову геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны. Патрабаваньні дадзенага тэхнічнага кодэксу абавязковыя для арганізацыяў Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, якія выконваюць работы ў галіне геаграфічных назваў (ТКП 177-2009, с. 1, п. 1 «Вобласьць прымяненьня»).

Згодна зь ім усе назвы Ўкраіны павінны трансьлітаравацца на беларускую мову з украінскай мовы з улікам украінскага вымаўленьня. Спасылкі, дзе гэты кодэкс абмяркоўваецца: 1, 2, 3.

У сувязі з гэтым прапаную супольнасьці разгледзіць пытаньне, ці трэба трансьлітараваць сучасныя назвы Ўкраіны на беларускую мову згодна з украінскім вымаўленьнем ці, незважаючы на патрабаваньні Тэхнічнага кодэксу, працягваць ужываць у беларускай мове традыцыйныя назвы для геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны згодна зь беларускім вымаўленьнем.

Трэба заўважыць, што ва Ўкраінскай Вікіпэдыі не зьвяртаюць увагі на патрабаваньне аб трансьлітарацыі назваў Беларусі на ўкраінскую мову зь беларускай мовы з улікам беларускага вымаўленьня. Прыклады: uk:Березина (притока Дніпра), uk:Берестя, uk:Вітебськ, uk:Вітебська область, uk:Дніпро (Могильов), uk:Дрогичин, uk:Іванове, uk:Калинковичі, uk:Лепель, uk:Лунинець, uk:Лунинецький район, uk:Мікашевичі, uk:Могильов, uk:Турів.

У Вікіпэдыі будзе дзейнічаць адзіны варыянт, які будзе абраны супольнасьцю шляхам галасаваньня. Варыянт, які адхіліць супольнасьць, будзе схаваны.

Першы варыянт правіла

рэдагаваць

З мэтай зрабіць найменьне артыкулаў больш лягічным і пасьлядоўным пра геаграфічныя і іншыя аб’екты і зьявы, якія разьмешчаныя на тэрыторыі сучаснай Украіны, супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыняла правіла, якое патрабуе ўжываць у беларускай мове назвы для геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны згодна зь беларускім традыцыйным вымаўленьнем і напісаньнем («традыцыйныя формы назваў»). Пры гэтым усе назвы павінны адпавядаць артаграфічным нормам беларускага клясычнага правапісу (нармалізацыя 2005 году).

Да беларускіх традыцыйных назваў Украіны належаць назвы геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны, якія былі атрыманыя ў выніку натуральнай трансфармацыі гэтых назваў згодна з жывой беларускай традыцыйнай тапанімічнай практыкай. Ва ўкраінскай мове існуе шэраг геаграфічных назваў, якія працяглы час ужываліся ў беларускай картаграфіі, энцыкляпэдычных, навуковых, краязнаўчых і іншых крыніцах, вартых даверу і традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі.

Назва артыкула пра новы геаграфічны ці іншы аб’ект ці зьяву Ўкраіны абіраецца ў адпаведнасьці зь беларускім традыцыйным вымаўленьнем і напісаньнем у выпадку, калі ўжо раней існаваў такі аб’ект ці зьява з такой жа назвай.

У выпадку, калі аб’ект ці зьява яшчэ ніколі не існавалі з такой жа назвай, то назва артыкула пра такі аб’ект ці зьяву абіраецца толькі ў выніку дасягненьня кансэнсусу на старонцы абмеркаваньня. Прыклад: горад Дніпро (асноўная назва), пры гэтым назва Дняпро для гэтага гораду зьяўляецца альтэрнатыўнай. Прыметнікі ад гэтай назвы: Дніпроўскі раён (асноўная назва) і Дняпроўскі раён (альтэрнатыўная назва); Дніпроўскі мэтрапалітэн (асноўная назва) і Дняпроўскі мэтрапалітэн (альтэрнатыўная назва).

Другі варыянт правіла

рэдагаваць

З мэтай зрабіць найменьне артыкулаў больш лягічным і пасьлядоўным пра геаграфічныя і іншыя аб’екты і зьявы, якія разьмешчаныя на тэрыторыі сучаснай Украіны, супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыняла правіла, якое патрабуе ўжываць у беларускай мове назвы для геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны згодна з ТКП 177-2009: усе назвы Ўкраіны павінны трансьлітаравацца на беларускую мову з украінскай мовы з улікам украінскага вымаўленьня.

Калі гэтае правіла парушае правіла Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы, то перавага застаецца за апошнім.

Параўнальная табліца

рэдагаваць
Апісаньне Першы варыянт (традыцыйная форма) Другі варыянт (паводле тэхнічнага кодэксу) Назва па-ўкраінску
Адм.-тэр. адзінка Данецкая вобласьць Данэцкая вобласьць Донецька область
Адм.-тэр. адзінка Днепрапятроўская вобласьць Дніпрапэтроўская вобласьць Дніпропетровська область
Адм.-тэр. адзінка Кіеўская вобласьць Кыіўская вобласьць Київська область
Адм.-тэр. адзінка Менскі раён Мэнскі раён Менський район
Адм.-тэр. адзінка Мікалаеўская вобласьць Мыкалаіўская вобласьць Миколаївська область
Адм.-тэр. адзінка Ровенская вобласьць Рыўнэнская вобласьць Рівненська область
Адм.-тэр. адзінка Хмяльніцкая вобласьць Хмэльныцкая вобласьць Хмельницька область
Адм.-тэр. адзінка Чарнавіцкая вобласьць Чэрнівэцкая вобласьць Чернівецька область
Мора Азоўскае мора Азоўскэ мора Азовське море
Мора Чорнае мора Чорнэ мора Чорне море
Музэй Днепрапятроўскі нацыянальны гістарычны музэй Дніпрапэтроўскі нацыянальны гістарычны музэй Дніпропетровський національний історичний музей
Мэтрапалітэн Кіеўскі мэтрапалітэн Кыіўскі мэтрапалітэн Київський метрополітен
Населены пункт Андрэеўка Андрыіўка Андріївка
Населены пункт Верхнедняпроўск Вэрхнедніпроўск Верхньодніпровськ
Населены пункт Віньніца Вінныця Вінниця
Населены пункт Вішнёвае Вышнэвэ Вишневе
Населены пункт Высакапольле Высакапільля Високопілля
Населены пункт Глухаў Глухіў Глухів
Населены пункт Данецк Данэцк Донецьк
Населены пункт Дзябальцава Дэбальцэвэ Дебальцеве
Населены пункт Днепрадзяржынск Дніпрадзэржынск Дніпродзержинськ
Населены пункт Днепрапятроўск Дніпрапэтроўск Дніпропетровськ
Населены пункт Запарожжа Запарыжжа Запоріжжя
Населены пункт Івана-Франкоўск Івана-Франкіўск Івано-Франківськ
Населены пункт Кіеў Кыіў Київ
Населены пункт Крывы Рог Крывы Рыг Кривий Ріг
Населены пункт Кудзіеўцы Кудзііўці Кудіїці
Населены пункт Львоў Львіў Львів
Населены пункт Магілёў-Падольскі Магыліў-Падзільскы Могилів-Подільський
Населены пункт Макееўка Макііўка Макіївка
Населены пункт Марыюпаль Марыупаль Маріуполь
Населены пункт Мена Мэна Мена
Населены пункт Мікалаеў Мыкалаіў Миколаїв
Населены пункт Мірнае Мырнэ Мирне
Населены пункт Прыпяць Прып’яць Прип'ять
Населены пункт Ракітнае Ракытнэ Рокитне
Населены пункт Роўна Рыўнэ Рівне
Населены пункт Сафіеўка Сафііўка Софіївка
Населены пункт Уладзімерац Валадымырэц Володимирець
Населены пункт Харкаў Харкіў Харків
Населены пункт Чарнаўцы Чэрніўці Чернівці
Населены пункт Чарнігаў Чэрнігіў Чернігів
Прозьвішча Шаўчэнка Шэўчэнка Шевченко
Рака Дняпро Дніпро Дніпро
Рака Мена Мэна Мена
Стадыён Арэна Львоў Арэна Львіў Арена Львів
Стадыён Чарнігаў-Арэна Чэрнігіў-Арэна Чернігів-Арена
Унівэрсытэт Чарнавіцкі нацыянальны ўнівэрсытэт Чэрнівэцкі нацыянальны ўнівэрсытэт Чернівецький національний університет
Футбольны клюб Ільлічаўка Ільлічіўка Іллічівка
Футбольны клюб Львоў Львіў Львів
Футбольны клюб Марыюпаль Марыупаль Маріуполь
Футбольны клюб Чарнігаў Чэрнігіў Чернігів

Калі ласка, галасуйце толькі за адзін з варыянтаў правіла Вікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову. Галасаваньне супраць абодвух варыянтаў = галасаваньне за другі варыянт правіла, за варыянт, які зараз па змаўчаньні ўжо фактычна дзейнічае ў гэтым разьдзеле. Калі супольнасьць праігнаруе гэтае галасаваньне, г.зн. супольнасьць фактычна пагадзілася з тым, што патрабаваньні тэхнічнага кодэксу ТКП 177-2009 трэба выконваць у гэтым разьдзеле.

Галасаваньне

рэдагаваць

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

За першы варыянт

рэдагаваць
  1. Падтрымліваю. Я за ўкраінскую мову і ўкраінскія назвы, але я не магу ўявіць сабе, што ўкраінскі населены пункт Вішнёвае будзе па-беларуску называцца Вышнэвэ. Нагадаю, што патрабаваньні дадзенага тэхнічнага кодэксу абавязковыя для арганізацыяў Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, якія выконваюць работы ў галіне геаграфічных назваў (ТКП 177-2009, с. 1, п. 1 «Вобласьць прымяненьня»). І гэтае цалкам зразумела, бо калі «Белкартаграфія» робіць мапу па-беларуску, то тамака ўсе назвы толькі па-беларуску. Каля назваў па-беларуску няма ніякіх удакладненьняў ці дапаўненьняў, што гэтая назва на іншай мове гучыць па-іншаму. Тое самае мы бачым і ў беларускіх афіцыйных папяровых энцыкляпэдыях. І мне добра зразумела, што гэтае ня можа падабацца ўкраінцам, бо яны бачаць, што тыя беларусы, якія карыстаюцца толькі афіцыйнымі беларускамоўнымі крыніцамі, проста ня могуць даведацца, што ва ўкраінскай мове гэтая назва гучыць зусім па-іншаму. Хутчэй за ўсё менавіта і з-за гэтага гэтая праблема і ўзьнікла. І вось мы маем электронную энцыкляпэдыю — Вікіпэдыю на беларускай мове клясычным правапісам. У гэтай энцыкляпэдыі, у супрацьлегласьць да афіцыйнай палітыкі ў дачыненьні да энцыкляпэдычных матэрыялаў, для ўсіх назваў геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны абавязкова, пасьля асноўнай назвы па-беларуску, у дужках пазначаюцца назвы па-ўкраінску. Дзякаючы гэтаму, кожны лёгка і хутка можа даведацца як гучыць гэтая назва па-ўкраінску. Таму я ня бачу сэнсу адмаўляцца ад беларускіх традыцыйных назваў у дачыненьні да ўкраінскіх назваў. Вядома адмовіцца лёгка, але што нам гэтае дасьць? Мы толькі згубім беларускія традыцыйныя назвы, якія аб’ядноўваюць беларусаў з украінцамі ў моўным пляне. І гэта сапраўды так, бо беларускія традыцыйныя назвы гучаць па-беларуску і таму мы ўкраінцаў успрымаем як сваіх, тых, хто падобны да нас як моўна, так і культурна. А палітыка замены беларускіх традыцыйных назваў на тэхнічныя, якія сапраўды нязвыклыя для беларускага слыху, прабачце мяне ўкраінцы, але гэтае так, прывядзе толькі да таго, што беларусы пачнуць успрымаць украінцаў як не сваіх. І вось гэты тэхнічны кодэкс, гэта толькі адзін з спосабаў паказаць беларусам, што ўкраінцы нам не браты, яны чужыя для нас, у іх свая мова, якая зусім непадобная на беларускую. Таму я заклікаю ўсіх удзельнікаў таксама падтрымаць менавіта першы варыянт, бо самае горшае — гэта проста цягнуць украінскія нормы ў беларускую мову, а самае цяжкае, але менавіта гэтае трэба рабіць, бо гэта сапраўды правільна — вывучаць і ведаць украінскую мову. І менавіта апошняе зьяўляецца якаснай адзнакай павагі да іншай нацыі, бо заўсёды ў прадстаўнікоў тытульнай нацыі выклікае захапленьне той чалавек, які ведае іх мову і пры гэтым зьяўляецца прадстаўніком іншай нацыі. --Ліцьвін (гутаркі) 02:40, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
  2. З улікам зьменаў у правіле (выключэньне спрэчнай назвы Дніпро), безумоўна Падтрымліваю беларускія традыцыйныя назвы! Толькі варта яшчэ з табліцы прыбраць пра стадыён і ФК.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:52, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
    Дарэчы, я спытаў у сп. Вінцука Вячоркі пра гэтае. Я прывёў яму прыклад зь Вікіпэдыі афіцыйным правапісам. Ён сказаў, што гэта неадназначныя выпадкі, бо назвы зьявіліся раней. Ён менавіта за назву Дніпро для горада, а таксама за прыметнікі ад гэтай назвы, а вось з клюбамі... Сказаў, што трэба глядзець, якія назвы прыжыліся, часьцей ужываліся/ужываюцца... Атрымліваецца, што маем вельмі неадназначныя выпадкі. Але я зараз настойваць ня буду, таму прыбяру гэтыя прыклады. Але ў любым разе трэба памятаць, што гэта неадназначныя сытуацыі. Дарэчы, я зь ім размаўляў 40 хвілінаў. --Ліцьвін (гутаркі) 22:25, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
  3. Падтрымліваю. З улікам зьменаў і агучанага меркаваньня пана Вячоркі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:35, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
  4. Падтрымліваю. Не зусім зразумеў пра што галасаваньне. Вядома ж, што абапірацца трэба на традыцыйныя назвы, то бок Кіеў, Крывы Рог і гэтак далей. Таксама згодзен з камэнтаром п. Вячоркі паводле назвы места Дніпро, то бок мы і павінны абапірацца на меркаваньне лінгвістаў. Што тычыцца назвы футбольнага клюбу я бы асабіста параіў пакінуць назву ФК Дняпро, як назву традыцыйную. --Dymitr 12:28, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
    Згодзен, менавіта так і зрабілі ў Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам. --Ліцьвін (гутаркі) 12:31, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
  5. Падтрымліваю. З улікам дадатку да правілу перагаласоўваю. Bulhkin (гутаркі) 06:15, 18 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

За другі варыянт

рэдагаваць

Супраць абодвух варыянтаў

рэдагаваць
  • Супраць абодвух варыянтаў. Правіла не зьяўляецца дастаткова прапрацаваным. Адсутнічае тлумачэньне і спасылкі на крыніцы, што зьяўляецца «беларускім традыцыйным вымаўленьнем», а што ім не зьяўляецца. Адсылка ж да украінскай мовы наогул зьяўляецца некарэктнай, бо тут не Ўкраінская Вікіпэдыя і такія пытаньні мусяць абмяркоўвацца там. У цяперашні ж час назвы населеных пунктаў Украіны ў Вікіпэдыі перадаюцца паводле наяўных аўтарытэтных крыніц, правіла ж прапануе іх ігнараваць, як, напрыклад, тлумачэньне сп. Вячоркі пра назву гораду Дніпро, якая зьявілася толькі ў 2016 годзе і проста ня можа мець ніякага «беларускага традыцыйнага вымаўленьня». --Red_Winged_Duck 00:03, 13 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
У сувязі з тым, што тэхнічны кодэкс ТКП 177-2009 ужо зацьверджаны і ўведзены ва ўжываньне, тутака мы і вырашаем, ці трэба супольнасьці Вікіпэдыі выконваць патрабаваньні гэтага кодэксу ці не. І менавіта вы зьяўляецеся ініцыятарам гэтага галасаваньня, бо вы ўжо пачалі рэдагаваць у гэтым разьдзеле згодна з патрабаваньнямі гэтага кодэксу. Таму галасаваньне супраць абодвух варыянтаў = галасаваньне за другі варыянт правіла, за варыянт, які зараз па змаўчаньні ўжо дзейнічае. І гэта лягічна, бо нельга адмяніць нейкае правіла і пры гэтым не прыняць замест яго іншае. Таму калі супольнасьць праігнаруе гэтае галасаваньне, г.зн. супольнасьць фактычна пагадзіцца з тым, што патрабаваньні тэхнічнага кодэксу ТКП 177-2009 трэба выконваць у гэтым разьдзеле. І нельга казаць, што я гэтага ня ведаў ці не зразумеў, бо я вышэй у запыце напісаў наступнае: «Калі ласка, галасуйце толькі за адзін з варыянтаў правіла». Але я бачу, што не ўсе зразумелі сэнс гэтага паведамленьня, таму я зараз дапоўню яго. Таксама нагадаю вам, што правіла было на рэцэнзіі з 10 верасьня да 12 верасьня. Усе ахвотныя маглі выправіць памылкі, выказаць свае заўвагі і прапановы, штосьці дадаць ці ўдакладніць. Дарэчы, вы самі адну памылку прыбралі. Дзякуй за гэтае. --Ліцьвін (гутаркі) 13:29, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі супольнасьць праігнаруе гэтае галасаваньне, гэта значыць толькі тое, што супольнасьць задавальняе цяперашні кансэнсус. Ігнараваньне галасаваньня ня значыць пры гэтым прыняцьця іншага правіла аўтаматычна. Назва Дніпро ўжываецца згодна з аўтарытэтнай крыніцай, якая была ўжытая ў тым ліку пры перайменаваньні Гедыміна ў Гедзіміна. --Red_Winged_Duck 18:17, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Кансэнсус — гэта сучасная палітыка Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам у дачыненьні да ўкраінскіх назваў. Тамака выконваюць патрабаваньні тэхнічнага кодэксу, але ў некаторых выпадках праз кансэнсусы працягваюць ужываць традыцыйныя формы. А вось у нас зараз назіраецца сапраўдны прававы нігілізм. У нас любы ўдзельнік можа перайменаваць артыкул напрыклад пра горад Белгарад-Днястроўскі на be:Білгарад-Дністроўскі і ніхто нічога ня зможа з гэтым зрабіць, бо гэтая назва паводле кодэксу, а правіла ў нас няма, якое дазваляе ўжываць менавіта традыцыйную форму. У любым выпадку, трэба вырашыць, ці мы падпарадкоўваемся кодэксу ці не. --Ліцьвін (гутаркі) 18:32, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Кансэнсус у тым, што ўжываюцца назвы паводле аўтарытэтных крыніц, для гэтага ня трэба ніякіх дадатковых правілаў. --Red_Winged_Duck 18:57, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
І што? У Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам ужываюцца назвы не паводле аўтарытэтных крыніц? Вось зараз у нас Вішнёвае, а ў іх Вышнэвэ. Дзе правільна? Згодна сучасных аўтарытэтных крыніц, правільная назва ўжываецца менавіта ў Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам. Калі вы з гэтым згодныя, калі ласка ў Вікіпэдыю на беларускай мове афіцыйным правапісам. Але калі вы пераможаце і тутака прымуць другі варыянт правіла, то так, сапраўды, ужо ня трэба будзе вам пераходзіць у Вікіпэдыю на беларускай мове афіцыйным правапісам, бо ў нас таксама будуць і Вышнэвэ і Білгарад-Дністроўскі. --Ліцьвін (гутаркі) 19:12, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Нэўтральна

рэдагаваць

Нэўтральна. Я «за» традыцыйныя назвы, у т.л. для ракі Дняпро. Наконт гораду Дніпро мне спачатку падалося, што тут усё мусіць быць аўтаматычна, называцца як рака. Але: гэта, сапраўды, назва новая, а геаграфічныя назвы не перакладаюцца (калі яны гістарычна склаліся — іншая справа). Вось, напрыклад, мы называем раку Дунаем, але ж нямецкі горад ля яго вытокаў будзе Донаўэшынген (Donaueschingen), а не «Дунайскі Эшынген». А, напрыклад, «Свабода» ужывае як назву Дніпро (гл. падзагаловак ««Нацыянальныя беларускія традыцыі» па-ўкраінску»), так і Дняпро. Таму для мяне тут ня ўсё так адназначна.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:40, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Сумна. Вы як раз прагаласавалі і за Дніпро і за Азоўскэ мора. Прыклады ўжываньня назвы Дняпро я прывёў вышэй. Тутака ідзе гаворка толькі пра назвы Ўкраіне, таму вельмі дзіўна, што вы прывялі прыклад зь немцамі. Атрымліваецца, што для вас украінцы ўжо як немцы. Дзяржаўная палітыка і Red Winged Duck перамаглі. Што яшчэ дадаць? Віншую вас зь перамогай. --Ліцьвін (гутаркі) 21:03, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я не галасаваў за «Азоўскэ мора» (цытую сябе: Я «за» традыцыйныя назвы). Я прывёў прыклады ўжываньня абодвух варыянтаў. Украінцы, як і немцы = не беларусы. Беларусы, як і немцы = не ўкраінцы. Украінцы, як і беларусы = ня немцы. Гэта нармальна. PS: не сумуйце з-за кожнай дробязі :)--Lesnas ättling (гутаркі) 21:37, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэта ня дробязь. Вы бачыце параўнальную табліцу, вы бачыце кодэкс. Калі вы галасуеце за Дніпро, то вы галасуеце і за Вышнэвэ і за Чорнэ мора і за Валадымырэц і г.д. І вядома, што немцы — гэта не беларусы і не ўкраінцы, але я казаў пра тое, што калі кажа ўкраінец па-ўкраінску, то я яго разумею, а калі кажа немец па-нямецку, то я яго не разумею. Магчыма для вас гэта і дробязь. А асабіста для мяне гэта паказчык таго, што мы сапраўды падобныя. --Ліцьвін (гутаркі) 22:01, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Табліца не ідэальная і, калі на тое пайшло, паглядзіце ўважліва: я прагаласаваў «нэўтральна» — і гэта маё права. Што да моваў: так, у нас з Вамі аб’ектыўна розны падыход (я разумею і ўкраінцаў, і немцаў, і яшчэ некаторых іншых), але маёй мэтай не было Вас пакрыўдзіць прыкладам з адной нямецкай назвай.--Lesnas ättling (гутаркі) 22:11, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэты прыклад цалкам сюды не падыходзіць, але вы яго тутака прывялі і на аснове яго зрабілі вынік, што назва Дняпро ў беларускай мове немагчымая ў дачыненьні да аб’ектаў Украіны. І пры гэтым нават у кодэксе напісана, што менавіта назва Дняпро зьяўляецца традыцыйнай формай для беларускай мовы ў дачыненьні да аб’ектаў Украіны. Таксама я прывёў прыклады сучаснага ўжываньня менавіта такой назвы: Радыё Свабода, Новы час, я ўжо не кажу пра артыкул ад Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Беларусі, дзе прама пазначана, што Дніпро — украінская назва. Дык, што вас бянтэжыць? Чаму ім можна, а нам нельга? Red_Winged_Duck не дазваляе ці Вячорка? Вы і дагэтуль не зразумелі праблематыку пытаньня. Паглядзіце што адбываецца ў Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам: be:Вышнэвэ, be:ФК Дняпро Дніпро... І нас гэтае чакае. Цудоўна, давайце адмовімся ад традыцыйных формаў. Навошта? А ня ведаем, проста адмовімся. --Ліцьвін (гутаркі) 22:59, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
А я лічу, што падыходзіць. Рака — безумоўна, Дняпро! Безумоўна, Кіеў, Львоў, Харкаў, як было безумоўным Днепрапятроўск. Але ж «Дніпро» — назва новая, гэта прыкладна, як Астана, а не «Сталіца» — хіба што апошні прыклад ня з чым беларускім не асацыюецца. Наконт дазволу нагадаю: Вікіпэдыя — вольная энцыкляпэдыя і дазволу іншых удзельнікаў я чакаць не зьбіраюся, я маю мой асабісты пункт гледжаньня, у якім абапіраюся найперш на аўтарытэтныя крыніцы і на аўтарытэтных асобаў. А вось сп. Вячорка якраз належыць да апошняй катэгорыі, таму ігнараваць гэта я не магу — калі жадаеце, адукацыя не дазваляе :) --Lesnas ättling (гутаркі) 23:18, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Пры гэтым шматлікія іншыя аўтарытэтныя крыніцы яго меркаваньне ігнаруюць. Цікава, а чаму... Мабыць вельмі хутка і назва Магылёў будзе падыходзіць. І прыклады ў вас цудоўныя. Толькі не зразумела навошта вы іх прыводзіце і як яны тычацца тэмы. Быў ад вас першы прыклад, сапраўды трапны, менавіта пасьля яго ўсё і пайшло. А зараз я проста вас не разумею. Добра, будзем назіраць ператварэньне Вікіпэдыі ў Вікіпедыю. На жаль. --Ліцьвін (гутаркі) 23:43, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Якія? Не: выключна Магілёў у выпадку зь беларускім горадам (як і рака Дняпро), і Магілёў-Падольскі — з украінскім (традыцыйная беларуская назва). А я не разумею: у чым розьніца паміж назвамі з украінскай мовы і зь іншых моваў? І ня якага ператварэньня не адбываецца. А час пакажа, якая назва больш прыжывецца (т.б. якую зь іх найчасьцей будуць выкарыстоўваць у аўтарытэтных крыніцах). Хаця суб’ектыўна, мне бліжэй Дняпро.--Lesnas ättling (гутаркі) 00:22, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык цяпер ужо афіцыйная беларуская назва гэта Магыліў-Падзільскы. Вы вырашылі, што лепш не галасаваць за традыцыйныя формы, таму пакуль перамагае менавіта гэты варыянт. Калі знойдуцца яшчэ такія як і вы ці такія як і Red_Winged_Duck, то 27 верасьня артыкул пра гэты населены пункт любы ахвотны можа перайменаваць і будзе цалкам правы. Прывітаньне be:Гуляйполэ. Вы жадаеце гэтае бачыць, добра, хай гэтае будзе менавіта так. Толькі дарма паверыў вашым словам і пісаў гэтае правіла. Навошта нам правіла, калі ёсьць кодэкс. Сапраўды? Дарэчы, а наступнае пытаньне хутчэй за ўсё будзе навошта нам клясычны правапіс. Бо мы нават элемэнтарныя рэчы, беларускія традыцыйныя формы, ня можам абараніць ад уладаў, падпарадкоўваемся іх кодэксам. Дарэчы, а афіцыйна клясычны правапіс знаходзіцца пад забаронай. Менавіта таму «Наша Ніва» і перайшла на наркамаўку. Дык вы і гэтае рашэньне ўладаў падтрымаеце? Запускаць галасаваньне? Удзельнікі Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам проста мараць, калі наш разьдзел зачыняць. А такія адносіны ўдзельнікаў да гэтага разьдзелу толькі хутчэй набліжаюць гэты момант. З прапановамі Red_Winged_Duck вельмі хутка наш разьдзел будзе копіяй Вікіпэдыі афіцыйным правапісам, толькі тутака будзе больш мяккіх знакаў і поўная адсутнасьць удзельнікаў і, у сувязі з гэтым, нулявая актыўнасьць. Ваш выбар, вашае права. --Ліцьвін (гутаркі) 01:11, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я якраз за традыцыйныя назвы (чытайце ўважлівей!), але з прычыны таго, што ў прапанаванай Вамі табліцы ўсё зьмяшана (традыцыйныя назвы і Дніпро), а аўтарытэтныя крыніцы выкарыстоўваюць менавіта апошнюю назву, я прагаласаваў нэўтральна. Ня будзьце пісэмістам: абодва беларускія разьдзелы працягнуць існаваць паралельна і адзін не ператварыцца ў другі. І, калі ласка, спыніце беспадстаўныя абвінавачваньні.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:58, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я ўжо ўсё адрэдагаваў. Калі вы пісалі гэтае паведамленьне, ужо Дняпра не было. --Ліцьвін (гутаркі) 20:37, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, пісалі адначасова. З улікам паправак — перагаласаваў.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:55, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Нэўтральна На сто адсоткаў падтрымліваю меркаваньне спадара Lesnas ättling’а. Bulhkin (гутаркі) 10:30, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Аб чым мы кажам, калі нават у Беларусі населены пункт называецца Днепр (пасёлак). Мы нават ня можам па-беларуску назваць беларускія населеныя пункты, а тутака я яшчэ хачу прасунуць беларускія асноўныя назвы для ўкраінскіх населеных пунктаў. Вось мне асабіста сорамна, што такое адбываецца ў Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Але як бачна, толькі мне за гэтае сорамна, усе згодныя з зьняважлівымі адносінамі да беларускай мовы і беларускіх назваў. У сувязі з гэтым, я ўсё больш пераконваюся, што з такім нягодным стаўленьнем да важных пытаньняў у гэтага разьдзела няма будучыні. На жаль. --Ліцьвін (гутаркі) 12:11, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Проста я ня бачу падставаў для галасаваньня агулам. Ужо даўно высьветлелі - назовы новых адзінкаў пішама паводле вымаўленьні мовы тое краіны, дзе яны месьцяцца, а астатнія пішама так, як яны традыцыйна пішуцца ў беларускай мове. А гэтае галасаваньне, як то кажуць, "ґніпаком рэзаці". Ну а бо няма аніводнага варыянту, што прыйшоўся б мне да спадобы, то я й застаюся ў нэўтралітэце. А будучыня ў разьдзела ё - лішэ праз тое, што хтось не прагаласаваў у дужа супярэчным галасаваньні Вікіпэдыя не загіне. Зь вялікаю павагаю, Bulhkin (гутаркі) 06:10, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я правіла зьмяніў, удзельнік Lesnas ättling пагадзіўся з новым варыянтам. І ня толькі ён. Так, сапраўды, да гэтага галасаваньня мы ўжывалі традыцыйныя назвы. Але ва ўжываньне ўжо ўведзены тэхнічны кодэкс. Вікіпэдыя на беларускай мове афіцыйным правапісам ужо выконвае патрабаваньні гэтага кодэксу з выключэньнямі. Мы ў найменьні таксама арыентуемся на афіцыйныя мапы, атлясы, энцыкляпэдыі, даведнікі і г.д. І ў апошніх у сучасных выданьнях ужо ўжываюцца новыя назвы. Так, сапраўды, мы ўжывалі беларускія традыцыйныя формы, але гэта быў фактычны прававы нігілізм, бо ніякага правіла не існавала. Нідзе не было апісана і зацьверджана, як і ў якіх выпадках і чаму можна ўжываць гістарычныя назвы. Тое самае і з назвамі Ўкраіны. Спадар Вячорка катэгарычна супраць тэхнічнага кодэксу і калі я яму расказаў сваю вэрсію, чаму яго ўводзяць, ён цалкам пагадзіўся з гэтым (чытайце маё першае паведамленьне). Ён падкрэсьліў, што тэхнічны кодэкс — гэта глупства. Таму нам трэбы быць пасьлядоўнымі. Лепш мець правіла, чым нічога. --Ліцьвін (гутаркі) 12:04, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
"І ў апошніх у сучасных выданьнях ужо ўжываюцца новыя назвы" — ці ведаеце нейкія канкрэтныя выданні (атласы, энцыклапедыі, карты), дзе ўжываюцца назвы кшталту Вышнэвэ? Вікіпедыя мусіць трымацца другасных, а не першасных крыніц, кодэкс гэта першасная крыніца, а атлас будзе другаснай, пабачыць як пішуць там будзе куды карысней.--Artsiom91 (гутаркі) 13:39, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык вышэй згаданыя спасылкі, дзе гэты кодэкс абмяркоўваецца. Дарэчы, а вы ведаеце, што ў Беларусі забаранілі прадаваць атляс 2017 году для 10 клясу «Геаграфія Беларусі»? Вы разумееце? У Беларусі забаранілі прадаваць атляс на беларускай мове. Вось яго сапраўды цікава паглядзець. --Ліцьвін (гутаркі) 14:09, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Нэўтральна Я не мовазнаўца, а гэта тэма асобнай навуковай працы і заканадаўчых разьвязаньняў. Гэтак хутка мы ўжо і Нямеччыну пераназавем згодна яе гістарычнай традыцыі - Дойчлянд. Эх, ка б мы так артыкулы ствралі і папаўнялі, як тут словаблудствам займаемся і марнуем час.--Raviaka Ruslan (гутаркі) 15:46, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Спачатку трэба з пытаньнем разабрацца :-) Вось у Вікіпэдыі афіцыйным правапісам і ў Расейскай Вікіпэдыі ўсё зразумела. Так і ў нас павінна быць усё зразумела. --Ліцьвін (гутаркі) 16:06, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Іншае меркаваньне

рэдагаваць

На жаль, абмеркаванне правіла, прыняцце якога само па сабе было б карысным, пераўтварылася ў нейкую прафанацыю. На цяперашні момант, як лёгка бачыць з катэгорыі Катэгорыя:Гарады Ўкраіны, населеныя пункты называюцца менавіта "традыцыйнымі" назвамі, ніхто супраць гэтага, здаецца, не выступае. Канфлікт меў месца выключна для артыкула пра Дняпро/Дніпро, але не бачу як прыняцце першага варыянту дапаможа вырашыць пытанне, бо кансэнсусу не было менавіта ў пытанні, ці можна лічыць назву горада, прынятую ў 2016 годзе, традыцыйнай. Лагічна было б прыняць першы варыянт (бо ён дзейнічае па факце ўжо зараз), а пытанне пра Дняпро/Дніпро вырашаць асобна, з магчымай карэкцыяй правіла, калі менавіта для гэтага выпадку будзе дасягнуты кансэнсус.--Artsiom91 (гутаркі) 17:20, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Нават у тэхнічным кодэксе напісана, што Дняпро — гэта традыцыйная форма, а Дніпро — форма паводле тэхнічнага кодэксу. Таму тутака аніякіх пытаньняў няма. Зараз трэба глядзіць не Катэгорыя:Гарады Ўкраіны, а артыкул be:Гарады Украіны. Вось я супраць гэтага. Вядома можна штосьці выдумляць, шукаць і прыдумляць нейкія непатрэбныя кансэнсусы і г.д. Але ёсьць тэхнічны кодэкс, ёсьць Вікіпэдыя. Напрыклад Вікіпэдыя афіцыйным правапісам ужо выконвае патрабаваньні кодэксу. Тутака адзін удзельнік лічыць, што гэты разьдзел Вікіпэдыі таксама павінен выконваць гэтыя патрабаваньні. Я ўсяго толькі пытаю, ці мы таксама будзем выконваць патрабаваньні гэтага кодэксу, як гэтае робіць Вікіпэдыя афіцыйным правапісам ці працягнем ужываць беларускія традыцыйныя формы. Усё проста, толькі два варыянты. Таму, калі ласка, ня трэба зьвяртаць увагу толькі на нядаўні выпадак. Так, гэты першы выпадак, але калі супольнасьць вырашыць выкарыстоўваць традыцыйныя формы, то гэта будзе і апошні. Але калі супольнасьць праігнаруе ці прагаласуе за кодэкс, то гэтая Вікіпэдыя стане копіяй Вікіпэдыі афіцыйным правапісам у пляне моўнай палітыкі да ўкраінскіх назваў. Паглядзім. --Ліцьвін (гутаркі) 18:16, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Для ракі гэта традыцыйная назва, для гораду традыцыйная назва — Дніпро. І калі ласка, працытуйце ўдзельніка, які «лічыць, што гэты разьдзел Вікіпэдыі таксама павінен выконваць гэтыя патрабаваньні». --Red_Winged_Duck 18:19, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзе тамака напісана пра раку? --Ліцьвін (гутаркі) 18:35, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
А які горад з назвай Дняпро існаваў ва Ўкраіне на момант стварэньня ТКП? --Red_Winged_Duck 18:48, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, яшчэ раз, дзе тамака гаворыцца штосьці пра раку? Таксама, калі ласка, скажыце мне як будзе па-беларуску і па-ўкраінску называцца рака Дняпро. І яшчэ, чаму горад Дняпро называецца Дняпро і як яго называюць жыхары? --Ліцьвін (гутаркі) 18:50, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Горад, які атрымаў сваю назву ў 2016 годзе, ня можа мець ніякай традыцыйнай назвы ў 2009 годзе, калі быў складзены ТКП. Адзінай назвай для гораду з улікам аўтарытэтных крыніц можа быць толькі Дніпро. --Red_Winged_Duck 18:57, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Уважліва чытайце кодэкс і вам ня прыйдзецца штосьці выдумляць. Тэхнічны кодэкс устанаўлівае асноўныя спосабы і правілы перадачы на беларускую мову геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны. Якая розьніца калі перайменавалі населены пункт? Ад гэтага патрабаваньні кодэксу не зьмяніліся. А то зараз правіла прымем, а хтосьці будзе выдумляць, што гэтае правіла зусім ня тычыцца «новых» назваў Украіны і зусім кодэкс напісаны не пра назвы Ўкраіны і напісаны ён не на беларускай мове і не ў Беларусі і не беларусамі. Калі ласка, ня трэба штосьці выдумляць. Калі ў вас ёсьць прапановы, калі ласка. Калі няма прапановаў, нічога страшнага. Ды і на пытаньні вы не адказалі. --Ліцьвін (гутаркі) 19:05, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык што з кодэксам, што бяз кодэксу гэтая назва ўсё адно будзе Дніпро. --Red_Winged_Duck 19:15, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы працягваеце выдумляць, бо ў кодэксу дакладна напісана, што Дняпро — гэта традыцыйная форма, а Дніпро — паводле кодэксу. Таму згодна першаму варыянту ў нас заўсёды будзе Дняпро, а вось згодна другому варыянту ў нас будуць і Дніпро і Азоўскэ мора. --Ліцьвін (гутаркі) 19:20, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі вы прымаеце першы варыянт правіла, то вам трэба аўтарытэтная крыніца на назву — вось яна. Калі вы прымаеце варыянт другі, дзе назвы перадаюцца выключна паводле ТКП, то ізноў будзе Дніпро. Калі не прымаецца ні адзін з варыянтаў, то назва будзе Дніпро паводле аўтарытэтнай крыніцы. --Red_Winged_Duck 19:35, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі будзе прыняты першы варыянт, то назва будзе Дняпро, вось вам самая аўтарытэтная крыніца. Гэта ня проста меркаваньне, гэта кодэкс. А таксама можаце пабачыць, якую назву выкарыстоўвае Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі (з пазнакай, што Дніпро — украінская назва). А вось вам і меркаваньні: Радыё «Свабода» — №1, №2, №3 (і гэта ўжо пасьля Вячоркі), №4, №5 і г.д.; Новы Час і г.д. Спадзяюся пасьля гэтага вы ня будзеце больш штосьці выдумляць. Вы прагаласавалі за другі варыянт. Добра. Гэта ваша права. Вы маеце права галасаваць за любы варыянт. Але тое, што пасьля гэтага вы яшчэ пачынаеце перакручваць факты, штосьці выдумляць... Калі ласка, спыніцеся. Вы ўжо дастаткова нагаварылі за другі варыянт. Ужо ўсе зразумелі, што вам падабаецца бачыць у беларускай мове ўкраінскія нормы. Добра. І гэта таксама вашае права. Але больш ня трэба выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня. Хай супольнасьць вырашае. Пераможа другі варыянт. Нічога не паробіш, прывітаньне Вышнэвэ. Пераможа першы варыянт. Цудоўна, прывітаньне Дняпро. --Ліцьвін (гутаркі) 20:09, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы прыпісваеце мне тое, чаго я не пісаў: «Вы прагаласавалі за другі варыянт». Кодэкс ня мае статусу самай аўтарытэтнай крыніцы. Мы выкарыстоўваем клясычны правапіс, адным з укладальнікаў якога зьяўляецца спадар Вячорка, у сваім артыкуле прысьвечаным менавіта назьве Дніпро, ён пацьвярджае правільнасьць менавіта гэтага напісаньня і калі яго меркаваньня дастаткова для пераносу артыкула з Гедыміна ў Гедзімін, то і тут ён будзе зьяўляцца найбольш аўтарытэтнай крыніцай. --Red_Winged_Duck 20:19, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы ня бачыце прыклады ўжываньня? Кодэкс — гэта самая аўтарытэтная крыніца, бо менавіта ў сувязі зь яго ўводам адбываюцца зьмены ў найменьні аб’ектаў Украіны. Цяпер пра Гедзіміна. Пасьля чаго быў перайменаваны артыкул пра Гедзіміна? Дабра, я вас зразумеў, Дняпро — гэта польская форма беларускай традыцыйнай назвы Дніпро. Цікава-цікава. Чарговая абсурдная ідэя. Коні, Гедзімін, людзі, Вячорка і Дняпро. Ня буду казаць пра свае асацыяцыі. --Ліцьвін (гутаркі) 20:56, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Тут абмеркаванне прапановы правіла, прашу спыніць спрэчкі наконт традыцыйнасці назвы Дніпро/Дняпро, бо наўпрост прыняцця правіла гэта не датычыцца.--Artsiom91 (гутаркі) 18:55, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Тычыцца, бо гэта агульнае правіла. Чытайце ўважліва кодэкс. Тэхнічны кодэкс устанаўлівае асноўныя спосабы і правілы перадачы на беларускую мову геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны. Якая розьніца калі перайменавалі населены пункт? Ад гэтага патрабаваньні кодэксу не зьмяніліся. А то зараз правіла прымем, а хтосьці будзе выдумляць, што гэтае правіла зусім ня тычыцца «новых» назваў Украіны і зусім кодэкс напісаны не пра назвы Ўкраіны і напісаны ён не на беларускай мове і не ў Беларусі і не беларусамі. Калі ласка, ня трэба штосьці выдумляць. Калі ў вас ёсьць прапановы, калі ласка. Калі няма прапановаў, нічога страшнага. --Ліцьвін (гутаркі) 19:03, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі лічыце што тычыцца, то прапішыце гэта яўна ў правіле. Бо зараз правіла пра тое пісаць Кіеў ці Кыіў, а праблема была пісаць Дняпро ці Дніпро, і размытая фармулёўка правіла не дае адназначнага адказу, як называць былы Днепрапятроўск. Зараз правіла мае выгляд агульнага рэкамендацыйнага характару, і такія тонкія месцы як Дняпро/Дніпро, Крапіўніцкі/Крапыўныцкі, Першатраўневае/Пэршатраўнэвэ/Першамайскае яўна не акрэслівае.--Artsiom91 (гутаркі) 19:47, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Усё акрэсьлівае. Чытайце кодэкс. Тамака ня толькі прыклады, але і правілы. Калі пераможа другі варыянт, то ўсё будзе паводле кодэксу. А калі пераможа першы варыянт, то будуць толькі традыцыйныя назвы. Прыклады таксама можа пабачыць у кодэксу. --Ліцьвін (гутаркі) 20:16, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Няўжо вы не бачыце прыклады ў параўнальнай табліцы? Я вельмі зьдзіўлены. --Ліцьвін (гутаркі) 20:18, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я бачу што ёсць ўдзельнікі, для якіх фармулёўка першага варыянту не даказвае неабходнасці пісаць "Дняпро". Мы тут хочам вызначыць, якія назвы і па якім прынціпам будуць пасля прыняцця правіла. І зараз адзінага погляду няма. Калі правіла не дазваляе адназначна вызначыць напісанне (каб яго аднолькава разумелі ўсе ўдзельнікі), то фармулёўка дрэнная, а прыняцце такога правіла не дасягне ніякіх мэт. А кодэкс гэта ўвогуле не крыніца па найменні артыкулаў (у першым раздзеле кодэкса "Вобласць прымянення" сказана "Патрабаванні дадзенага тэхнічнага кодэкса абавязковыя для арганізацый Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, якія выконваюць работы ў галіне геаграфічных назваў", то бок кодэкс не з’яўляеццца абавязковым на дзяржаўным узроўні — толькі на лакальным — і пагатоў не абавязковы для вікіпедыі), асабліва для раздзела класічным правапісам.--Artsiom91 (гутаркі) 20:49, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Сапраўды? А тое, што потым гэтыя назвы будуць ужывацца ва ўсіх афіцыйных беларускамоўных мапах, энцыкляпэдычных і іншых даведніках вас не бянтэжыць? А потым, у сувязі з гэтым, гэтыя назвы будзе патрабаваць увесьці сюды і ўдзельнік Red_Winged_Duck. І ён правільна будзе рабіць, бо гэтыя назвы афіцыйныя, а правіла, якое дазваляла б у гэтым разьдзеле ўжываць традыцыйныя назвы ня будзе. Вось Вікіпэдыя на беларускай мове афіцыйным правапісам ужо падпарадкоўваецца патрабаваньням кодэксу. Што тычыцца першага варыянт правіла. Усё вельмі падрабязна апісана, маецца параўнальная табліца зь відавочнымі прыкладамі зьмяненьняў. Дадатковыя прыклады ёсьць у кодэксе. Таксама іншыя прыклады можна пабачыць у Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам. І вось ёсьць адзін удзельнік, які ціха хоча гэты кодэкс прасунуць у гэты разьдзел. Калі супольнасьць праігнаруе гэтае, то вельмі хутка мы бачым be:Вышнэвэ і ў нас. Таму пытаньне не ў разуменьні, а ў жаданьні прасунуць у гэты разьдзел новыя нехарактэрныя для беларускай мовы ўкраінскія назвы. Можа ў яго і атрымаецца гэтае зрабіць. Я ня ведаю. Але я паспрабаваў штосьці супраць гэтага зрабіць, я дастаткова выдаткаваў сілаў і часу, каб давесьці супольнасьці, што кодэкс для ўзаемаадносінаў з украінцамі у цэлым і для беларускай мовы у прыватнасьці шкодная ідэя, ад якой трэба адмовіцца. --Ліцьвін (гутаркі) 21:55, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Я толькі што размаўляў зь Вінцуком Вячоркай. Ён працягвае бараніць назву Дніпро. Так, ён лічыць, што рака Дняпро, але горад Дніпро. Але пры гэтым ён катэгарычна супраць тэхнічнага кодэксу. --Ліцьвін (гутаркі) 19:48, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Таму я зараз трохі перапрацую правіла. Горад Дніпро — прыклад выключэньня (новая назва). --Ліцьвін (гутаркі) 19:52, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Галоўны сэнс першага варыянту правіла: мы выкарыстоўваем толькі традыцыйныя формы. Новыя назвы толькі праз кансэнсусы. --Ліцьвін (гутаркі) 20:46, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Гэта прафанацыя. Вынікі галасавання не могуць быць прынятыя, таму што аўтар увёў у зман: ніякіх Азоўскэ мора, Кыіў, Чэрнігіў (і большасці таго, што прыведзена ў табліцы) у ТКП няма - трэба ўважліва чытаць. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 13:34, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Вось і чытайце ўважліва. Трохі пазьней выдалю паклёп. --Ліцьвін (гутаркі) 14:06, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы не маеце права выдаляць чужыя паведамленні --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 14:30, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Паклёп маю права. Вы жадаеце стварыць тутака правакацыю, але ў вас гэтае не атрымаецца. --Ліцьвін (гутаркі) 14:46, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Мае права адміністратар, а Вы не ён. Паклёп у чым? Ці няпраўда тое, што Вы, не разабраўшыся ў ТКП, свядома склалі ілжывую табліцу (якая выкліча абурэнне абсалютна ва ўсіх), каб адстаяць сваё меркаванне ў іншым пытанні, замацаваўшы праз галасаванне вашую пазіцыю як норму? У табліцы "Першы варыянт (традыцыйная форма)" і "Другі варыянт (паводле тэхнічнага кодэксу)" падаюцца так, быццам паводле ТПК трэба пісаць як у другім слупку, хоць у ТПК ясна напісана, што як у першым. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 21:02, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
А вы працягваеце... Чытаем разам: «10 Напісанне традыцыйных назваў. Ва ўкраінскай мове існуе шэраг геаграфічных назваў, якія ва ўсходнеславянскай картаграфіі, энцыклапедычных і іншых афіцыйных пісьмовых выданнях традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме. Напісанне гэтых геаграфічных назваў адрозніваецца ад правілаў, устаноўленых дадзеным тэхнічным кодэксам. Прыклады напісання традыцыйных назваў паказаны ў табліцы 4». Дык дзе напісана, што толькі для гэтых назваў трэба ўжываць традыцыйныя формы? Усё як раз наадварот. Гэтыя прыклады прывялі, каб паказаць адрозьненьні. Ці вы лічыце, што толькі гэтыя формы маюць права лічыцца ў беларускай мове традыцыйнымі і іх можна працягваць ужываць, а ўсе астатнія — не? Дзе лёгіка? І што ва ўсходнеславянскай картаграфіі, энцыкляпэдычных і іншых афіцыйных пісьмовых выданьнях традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме толькі 15 украінскіх назваў? Вы гэта сур’ёзна? Цікава, а што тады Роўна ці Віньніца гэта ўжо не традыцыйныя формы? А, зразумеў, гэтыя назвы ніколі не сустракаліся ва ўсходнеславянскай картаграфіі, энцыкляпэдычных і іншых афіцыйных пісьмовых выданьнях, бо ва ўсходнеславянскай картаграфіі, энцыкляпэдычных і іншых афіцыйных пісьмовых выданьнях замацаваліся ў адметнай форме толькі 15 украінскіх назваў. Дзякуй, што растлумачылі мне і ўсім астатнім. А цяпер сур’ёзна. Вось чаму ўсе зразумелі, што напісана ў ТКП, а вы не зразумелі? Вышэй я і спасылку прывёў. Таксама я патэлефанаваў да сп. Вячоркі і ён таксама гэтае зразумеў і выступіў катэгарычна супраць ТКП. --Ліцьвін (гутаркі) 21:36, 25 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]