Вікторыя Амеліна

украінская пісьменьніца

Вікторыя Юр’еўна Амеліна (па-ўкраінску: Вікторія Юріївна Амеліна, 1 студзеня 1986, Львоў — 1 ліпеня 2023, Краматорск) — украінская пісьменьніца і грамадзкая дзяячка, ляўрэатка прэміі Конрада.

Вікторыя Амеліна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1 студзеня 1986(1986-01-01)
Памерла 1 ліпеня 2023(2023-07-01)[2] (37 гадоў)
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, навэлістка, эсэістка, паэтка, перакладніца, пясьняр, праграмістка
Мова украінская мова, ангельская мова і расейская мова
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Вікторыя Амеліна нарадзілася 1 студзеня 1986 году ў Львове. У школьныя гады разам з бацькам пераехала ў Канаду, але неўзабаве вырашыла вярнуцца ва Ўкраіну.[3] У 2007 годзе з адзнакай атрымала ступень магістра кампутэрных тэхналёгій Львоўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту. У 2005—2015 гадах працавала ў міжнародных тэхналягічных кампаніях.

У 2014 годзе выйшаў дэбютны раман Вікторыі «Сындром лістапада, або Homo Compatiens». Кніга ўвайшла ў дзесятку лепшых празаічных выданьняў па вэрсіі прэміі «ЛітАкцэнт году — 2014». У наступным годзе раман быў перавыдадзены, і ён увайшоў у шорт-ліст прэміі імя Валерыя Шаўчука.

У тым жа 2015 годзе Вікторыя Амеліна прыпыніла сваю кар’еру ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій, каб прысьвяціць сябе пісьменьніцтву. У 2016 годзе выйшла яе першая кніга для дзяцей «Нехта, або Вадзяное сэрца». У 2021 годзе выйшла яе чарговая кніга для дзяцей «Электронныя гісторыі экскаватаркі Экі». У 2017 годзе ў «Выдавецтве Старога Льва» выйшаў другі раман Вікторыі «Дом за дом». Кніга трапіла ў шорт-ліст нацыянальных і міжнародных прэмій: «ЛітАкцэнт года — 2017», Прэмія году літаратуры ЮНЭСКА, Эўрапейская літаратурная прэмія. Найлепшай празаічнай кнігай года Запароскае кніжнае таварыства назвала «Дом за дом».

Тэксты Вікторыі Амелінай выходзілі ў перакладах на польскую, чэскую, нямецкую, галяндзкую, ангельскую і гішпанскія мовы.

У 2021 годзе Вікторыя стала ляўрэаткай Літаратурнай прэміі імя Джозэфа Конрада-Кажаноўскага. У тым жа годзе яна заснавала Нью-ёрскі літаратурны фэстываль, які прайшоў у пасёлку Нью-Ёрк Бахмуцкага раёну Данецкай вобласьці.

Была сябрам украінскага ПЭН-цэнтру[4]..

Абставіны сьмерці

рэдагаваць

27 чэрвеня 2023 году ў Краматорску разам з дэлегацыяй калюмбійскіх журналістаў і пісьменьнікаў знаходзілася ўкраінская пісьменьніца, сябра Украінскага ПЭНу і дакумэнтатарка ваенных злачынстваў у арганізацыі Truth Hounds Вікторыя Амеліна. Пакуль яны вячэралі ў рэстаране Ria Lounge у цэнтры гораду, расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па будынку. Дзесяткі людзей загінулі і былі параненыя, сярод апошніх і Вікторыя[5].

Амеліна памерла ад цяжкіх ранаў 1 ліпеня 2023 году ў бальніцы імя Мечнікава ў Дняпры[6]..

Бібліяграфія

рэдагаваць

Зборнікі

рэдагаваць
  • «Це зробила вона» (2017)
  • «Лялька» (2018)
  • «Мости замість стін» (2020)
  • «Що дасть нам силу?» (2020)
  • «Ковчег „Титанік“. 20 есеїв про людство зразка 2020-го» (2020)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць