Львоўская палітэхніка
Нацыянальны ўнівэрсытэт «Львоўская палітэхніка» (па-ўкраінску: Національний університет «Львівська політехніка») — самая старая вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова Ўкраіны ды Ўсходняй Эўропы, заснаваная ў 1844 годзе як Тэхнічная акадэмія.
Гісторыя
рэдагавацьТэхнічную акадэмію заснавалі 4 лістапада 1844 году. У 1877 годзе Акадэмія набыла новы корпус, у якім застаецца да сёньняшняга дня. Праект гэтага корпусу ды дому хімічнае лябараторыі Акадэміі выканаў архітэктар Юліян Захарыевіч (таксама былы рэктар Акадэміі). Менавіта тады Акадэмія зьмяніла назоў на Політэхнічную школу з правамі вышэйшае навучальнае ўстановы ды была залічаная да акадэмічных школаў Аўстра-Вугорскае манархіі. Пасьля ўстанова называлася Львоўскай палітэхнікай, а з 1939 году — Львоўскім політэхнічным інстытутам.
У чэрвені 1993 году, за год да свайго 150-годзьдзя, інстытут атрымаў найвышэйшы чацьверты ўзровень акрэдытацыі, статус унівэрсытэту ды назоў Дзяржаўны ўнівэрсытэт «Львоўская палітэхніка». У 2000 годзе Палітэхніка атрымала статус нацыянальнага ўнівэрсытэту.
8 ліпеня 2009 году Кабінэт міністраў Украіны надаў унівэрсытэту статус самакіральванай дасьледніцкай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы.
Структура
рэдагавацьУ складзе Львоўскай палітэхнікі:
- 12 навучальна-навуковых інстытутаў
- Навукова-тэхнічная бібліятэка
- Інстытут дыстанцыйнага навучаньня
- Інстытут пасьлядыплёмнай адукацыі
- Інстытут адукацыі, культуры ды сувязей з дыяспарай
- тэхнічны ды тэхніка-эканамічны каледжы, дзьве гімназіі
- 32 навучальна-лябараторныя корпусы
- 14 інтэрнатаў
- 3 спартова-аздараўленчыя лягеры дзеля студэнтаў ды выкладчыкаў
- Выдавецтва Нацыянальнага ўнівэрсытэту «Львоўская палітэхніка»
- народны дом «Асьвета» (па-ўкраінску: Просвіта)
Навукова-навучальныя інстытуты
рэдагаваць- Інстытут архітэктуры
- Інстытут будаўніцтва ды інжынэрыі навакольнага асяродзьдзя
- Інстытут геадэзіі
- Інстытут гуманітарных навук ды сацыяльных навук
- Інстытут эканомікі ды мэнэджмэнту
- Інстытут энэргіі ды сыстэмаў кіраваньня
- Інстытут інжынэрнае мэханікі ды транспарту
- Інстытут кампутарных ды інфармацыйных тэхналёгіяў
- Інстытут кампутарных тэхналёгій, аўтаматыкі ды мэтралёгіі
- Інстытут прыкладнае матэматыкі ды фундамэнтальных навук
- Інстытут тэлекамунікацыяў, радыёэлектронікі ды электроннае тэхнікі
- Інстытут хіміі ды хімічных тэхналёгіяў
- Інстытут дыстанцыйнага навучаньня
- Інстытут пасьлядыплёмнай адукацыі
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛьвоўская палітэхніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка
- Студэнцкі гарадок унівэрсытэту
- Цэнтар тэлекамунікацыйных ды інфармацыйных тэхналёгіяў унівэрсытэту
- Выдавецтва ўнівэрсытэту
- Фатаздымкі ўнівэрсытэту
- Інстытут кампутарных навук унівэрсытэту
- Калегія ды прафкам студэнтаў ды асьпірантаў унівэрсытэту
- Гісторыя Львоўскае палітэхнікі
- Храналягічны сьпіс рэктараў унівэрсытэту
- Гісторыя Львоўскае палітэхнікі
- Электронны навуковы архіў Навукова-тэхнічнае бібліятэкі ўнівэрсытэту