Рама́н Я́раш (нар. травень 1978, Брагінскі раён Гомельскай вобласьці, БССР) — беларускі музыка.

Раман Яраш
Дата нараджэньня 1978 (46 гадоў)
Месца нараджэньня Брагінскі раён, Гомельская вобласьць, БССР
Месца вучобы
Занятак музыка, сьпявак
Гады дзейнасьці 2000-я — цяпер
Сябра ў Студэнцкае этнаграфічнае таварыства
Інструмэнты гітара, бубны, барабан, гармоніка, флейта
Гурты Кудзьмень
Балцкі субстрат
Велярыб
Капэля «На таку»
Супрацоўніцтва Віктар Сямашка
Андрэй Касьцень
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Яраш (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Пасьля Чарнобыльскай катастрофы сям’я Ярашаў двойчы зьяжджала з родных мясьцінаў. Раман скончыў Бярэзінскую школу-гімназію № 1. Атрымаў дыплём выкладчыка гісторыі і замежнае мовы ў БДПУ імя Максіма Танка. У магістратуры і асьпірантуры займаўся археалёгіяй. Навучаўся на аддзяленьні найноўшай гісторыі Беларускага калегіюму. Сябра РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».

З гітарай пазнаёміўся ва ўнівэрсытэце. Сьпяваць вучыўся разам з сябрамі з гурту аўтэнтычнага спеву «Кудзьмень» у Ірыны Мазюк і ад вясковых непрафэсійных выканаўцаў падчас экспэдыцыяў. На губны гармонік натхніў Робэрт Алан Цымэрман[1].

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • Zināt. Raudāt. Dziedāt (2011)

Супольныя праекты

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць